Купалле прайшло ў гарадскім парку
Свята Івана Купалы самае цікавае і таямнічае, а большасцю з нас – любімае свята. У гэтую ноч і старыя, і маладыя ўскадаюць надзеі на выкананне самых запаветных жаданняў.
Святкаванне адбылося ў гарадскім парку. Для прысутных гучалі песні ў выкананні ансамбля народнай песні “Суседзі” Бацэвіцкага цэнтра культуры і адпачынку. Весялілі народ Купаліч з Купалінкай. Каля сцэны – шмат дзяцей, дарослыя слухалі, наглядалі, размаўлялі паміж сабой, дзяліліся ўражаннямі. Для жадаючых падмацавацца працавалі некалькі гандлёвых палатак ад раённага спажывецкага таварыства.
У гэты чароўны вечар ведзьмы выбіралі сапраўднага мужчыну, а каб атрымаць такі тытул, хлопцы і дарослыя мужчыны адважна перапрыгвалі праз імправізаваныя “вогнішчы” з крапівы.
Бліжэй да поўначы дзяўчаты і жанчыны плялі вянкі палявых кветак. Прыгажуні атрымалі невялічкія падарункі.
Завершыўся вечар спальваннем пудзіла. А потым вакол вогнішча вадзілі карагоды, але дождж крыху памяшаў гэтаму.
[slideshow id=13]
Таксама фатаздымкі можна паглядзець у фотагалерэі сайта.