Нашы валейбалісты занялі ганаровае ІІ месца

21-23 чэрвеня ў Пружанах праводзілася рэспубліканская спартакіяда “Каласок” па валейболе сярод дзяўчат і юнакоў 1995-1997 гадоў нараджэння. Магілёўскую вобласць на гэтых спаборніцтвах прадстаўлялі пераможцы абласной спартакіяды – каманды дзяўчат Кіраўскага і юнакоў Клічаўскага раёнаў.
Вялікага поспеху на гэтых спаборніцтвах дабілася каманда юнакоў, у складзе якой выступалі вучні Максімавіцкай і Пярэкальскай школ: Аляксандр Пінчук , Арцём Крыўцоў , Андрэй Каляда, Арсеній Сілін, Мікіта Кальчэўскі, Аляксандр Кошаль, Алег Астрэйка, Сяргей Скудны. Нашы валейбалісты занялі ганаровае ІІ месца.
Дзяўчаты з Кіраўскага раёна ў выніковай табліцы – на чацвёртым месцы. Поспех каманды юнакоў не з’яўляецца выпадковым. Гэта вынік настойлівых трэніровак, майстэрства і волі юных спартсменаў.
А пачыналіся спаборніцтвы для нашых рабят складана. Ужо ў першай гульні, пасля шасцігадзіннай дарогі (выязджалі ў 5 гадзін раніцы), давялося сустрэцца з камандай Гродзенскай вобласці – пераможцай мінулагодняй спартакіяды. Напружаная, відовішчная гульня завяршылася на карысць гродзенцаў з лікам 2:0. У другой гульні нашымі сапернікамі была камандаМінскай вобласці. Зладжаная гульня ў атацы, надзейны блок забяспечылі нам упэўненую перамогу з лікам 2:0.
У наступны дзень наша каманда перамагла валейбалістаў Брэсцкай вобласці (2:1) і Віцебскай (2:0). У заключны дзень з такім жа лікам была атрымана перамога над гамельчанамі.
У выніку наша каманда заняла другое месца, прапусціўшы наперад гродзенцаў, на трэцім –
валейбалісты Мінскай вобласці.
Ва ўрачыстай абстаноўцы намеснік міністра спорту і турызму Анатоль Аляксеевіч Барышаў уручыў рабятам медалі і дыпломы.
Патрэбна адзначыць вялікі ўзровень арганізацыі спаборніцтваў. Спартсменам была прапанавана вялікая культурная праграма. Яны наведалі агракамбінат “Журавінка”, аквапарк, Лядовы палац.
З добрым настроем і жаданнем далей удасканальваць сваё майстэрства вярталіся юныя валейбалісты дадому.

Яўген КАРОТКІ,  трэнер каманды

*снимок – из галереи Google

Последние новости

Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения пройдёт 26 апреля

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Партии

Ряды коммунистов пополняются

23 апреля 2024
Безопасность

Будни спасателей

22 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024

Рекомендуем

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Беларусь помнит

Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать

11 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024