Темы

Вестку аб смерці сына атрымала ў Крыму

Якое гэта шчасце – яшчэ, яшчэ, і яшчэ раз адкрыць для сябе чалавека і паважаць яго як асобу, як яшчэ адно праяўленне жыцця ў яго найвышэй шым выяўленні.
Аднойчы я штосьці падобнае адчула, калі пазнаёмілася з урачом-тэрапеўтам Лідзіяй Рыгораўнай.
Раней я ніколі не сустракалася з ёю, яна таксама не ведала пра маё існаванне. Хутчэй за ўсё мы ніколі больш не сустрэнемся, аднак такая думка, такая цікаўнасць, такое адчуванне павагі да чалавечай асобы патрэбна, перш за ўсё, мне, каб адчуваць сябе зусім нармальна.
Лідзія Рыгораўна ў свае няпоўных пяцьдзясят гадоў добра выглядае, прыемная ўсмешка не сходзіць з яе ледзь кранутага маршчынкамі твару. Ні адна рысачка не выдае яе душэўнага болю. Уважліва слухае чарговага пацыента, дае слушныя парады, накіраванні, выпісвае рэцэпты.
Такое ўжо ў яе прызванне – лячыць людзей. Сваю будучую прафесію палюбіла яшчэ ў дзяцінстве, калі “лячыла” увесь свой лялечны лазарэт. Пасталеўшы і набыўшы прафесію, адточвала майстэрства і працавала, працавала, аддаючы ўсю сябе рабоце.
Была сям’я, нарадзіліся дзеці – Анюта і Лёшка. Лёшка быў старэйшы ў сям’і. З ім яна пазнала радасць мацярынства. Рос дужанькім, цікаўным. Лідзія Рыгораўна знаходзіла час на тое, каб пагутарыць з сынам, павыхоўваць, паказаць свет.
Беглі гады. На свет нарадзілася Ганначка. Яе чакалі, яе любілі. І Лёшка быў шчаслівы і вельмі рады сваёй сястрычцы. Хутка пасля нараджэння дзяўчынкі ў Лідзіі Рыгораўны не заладзілася жыццё з бацькам дзяцей, і, каб не траўміраваць душы, Лідзія Рыгораўна прыняла рашэнне: расстацца з мужам. Дзяцей сваіх гадавала сама, дапамагалі родзічы. А раслі яны хутка. Вось і Лёшка ўжо закончыў школу, паступіў у інстытут, спазнаў радасць і горыч першага кахання. Як радавалася мацярынскае сэрца, гледзячы на памужнелага, прыгожага маладога мужчыну. Сын быў уважлівы, заўсёды помніў пра яе дзень нараджэння і абавязкова рыхтаваў нейкі сюрпрыз. Ён быў здатны прыгожа і арыгінальна павіншаваць, падзякаваць, сказаць аб сваіх пачуццях, і Лідзія Рыгораўна цаніла гэтую асаблівасць сына.
Але па-ранейшаму на першым плане была ў яе работа, а астатняе – потым. Не раз лавіла сябе на думцы, што ўсё паўтараецца – чаргаванне халодных зім і шматфарбных, таямніча прыгожых летаў, усё ідзе сваім, не намі прыдуманым і не нам падпарадкаваным ладам. А мы або любуемся, або ўспамінаем. А то і не заўважаем усёй прыгажосці прыроды, як быццам у нас у запасе – вечнасць. Ды ці ж толькі прыроды? Не заўважаем часам і простыя чалавечыя радасці. Успомніўся сын 12-гадовым. Лідзія Рыгораўна прысела на канапу. Лёшка сеў поруч і паклаў галоўку наяе плячо, нібы просячы хоць якую хвіліну патрымаць яго ў цёплым святле чалавечай увагі. Ад гэтага ўспаміну ёй стала прыкра, шчымліва – балюча заныла сэрца ад таго, што ў свой час недалюбіла, недашкадавала, недалашчыла. Бо менавіта гэтымі пачуццямі, гаючымі сіламі жыцця павінны быць насычаны нашы будні. Лідзія Рыгораўна зразумела гэта толькі цяпер, калі сына не стала.
Бяда заўсёды прыходзіць нечакана. Вестку аб смерці сына атрымала ў Крыму, дзе адпачывала з Ганначкай. Паверыць там, каля цёплага мора, у тое, што няма і ніколі не будзе яе крывіначкі, яе радасці і гонару, не магла. ” Гэта, магчыма, памылка!” – адганяла ад сябе жахлівыя думкі. Але сумная вестка на самой справе была праўдай. На каленях ляжала паперка, якая сведчыла, што смерць наступіла ад шматлікіх пашкоджанняў жыццёва важных органаў у выніку аўтааварыі.
Жыццё Лідзіі Рыгораўны падзялілася на дзве палавінкі: на “да” і “пасля” Лёшкавай смерці. Успаміны – як звёны жыццёвага ланцужка, асобная старонка жыцця. Вось і зноў яе наведаў нечаканы ўспамін пра тое, як Лёшка павіншаваў яе з Новым годам, Новым векам і Нараджэннем Хрыстовым. Вечарэла, стомленая пасля цяжкага працоўнага дня, Лідзія Рыгораўна пазваніла сваёй маці, якая расказала, што нечакана сярод белага дня захацела спаць. Прылягла. І прысніўся Лёшка, прыемна і радасна было некалькі хвілін пабыць з ім, пагаварыць. Лёшка сказаў, што хоча, каб мама прыехала восьмага.
Лідзія Рыгораўна ўжо ведала, што такое “запрашэнне” сын час ад часу пасылае ёй то праз бабулю, то праз Ганначку, то праз пляменніцу. Дачакаўшыся раніцы, Лідзія Рыгораўна схадзіла ў царкву, паставіла свечку і паехала ў “госці” да сына.
Гарадскія могілкі, занесеныя снегам, сустрэлі маўчаннем і сумам. Дзе-нідзе былі відаць фігуры людзей, якія, як і яна, прыехалі наведаць святыя ўзгорачкі. Лідзія Рыгораўна адчыніла веснічкі агароджы і ўвайшла. Позірк упіўся ў да болі знаёмы твар сына. Прывіталася, павяла вачыма і аж ускрыкнула ад нечаканасці, залілася слязамі. Скрозь бялюткі снег, які ўзяўся на паверхні хрусткай, ледзяністай коркай, прабілася жывая кветачка. На снежным фоне бутон жаўтлявага (дарэчы, яе любімага) колеру вось-вось гатовы быў лопнуць і раскрыцца ва ўсёй сваёй прыгажосці. Такі падарунак ад сына ўразіў, здзівіў, ускалыхнуў яе збалелую за два гады душу. І яна, у які ўжо раз, усвядоміла, што яе малітвы аб сыне маюць сілу, што Гасподзь спрыяе яму на тым свеце.
Да веры ў Бога Лідзія Рыгораўна прыйшла праз год пасля смерці сына. У Мінску выпадкова набыла праваслаўную літаратуру, стала чытаць яе і тады зразумела: кааб дапамагчы сыну на тым свеце, трэба шмат і шчыра маліцца за яго. “Малітва маці за дзяцей сваіх мае самую вялікую сілу. Яна можа дастаць нават з дна марскога”, – сцвярджаюць праваслаўныя святары.
Лідзія Рыгораўна ў які раз злавіла сябе на думцы, што занадта запознена звярнулася да вытокаў хрысціянскіх каштоўнасцяў. Нездарма ж кажуць: “Пакуль гром не грымне – мужык не перахрысціцца”. Так яно і ёсць. І нікуды ад гэтага не дзецца. Вось каб мела магчымасць, дык усяму свету заказала б больш уважліва і чула адносіцца да жыцця, да людзей.

Аліна СУДНІК.

Последние новости

В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024
Спорт

Время отдыха и спорта

19 апреля 2024
ВНС-2024

День информирования. Обратная связь

19 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В Беларуси

Беларусь реализует совместно с Россией новый космический проект

16 апреля 2024
Официально

В Беларуси учрежден нагрудный знак делегата ВНС

16 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Навык плюс креативность – гарантия успеха

16 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024

Рекомендуем

Сельское хозяйство

Сезон посевных: кличевские аграрии используют современные технологии и технику для богатого урожая

9 апреля 2024
Праздники

Праздник истинных патриотов

9 апреля 2024
Общество

От качества кадровой политики зависит будущее организации

9 апреля 2024
Духовное

ПРАЗДНИК БЛАГОВЕЩЕНИЯ ПРЕСВЯТОЙ БОГОРОДИЦЫ В ОДНОИМЕННОМ ХРАМЕ Г. КЛИЧЕВА

8 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
Кличевщина

У раёне

9 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Дань уважения мужеству

10 апреля 2024