З удзячнасці салдатам Вялікай Айчыннай пачаўся святочны мітынг

Незалежнасць нашай роднай Беларусі дасталася вельмі вялікай цаной. Барацьба за свабоду Белай Русі з мангола татарскай ардой, з напалеонаўскім нашэсцем, з немцамі ў Першую сусветную вайну, у Вялікую Айчынную… Горды, свабодалюбівы народ Беларусі з годнасцю вытрымаў усе выпрабаванні. Выстаяў. Перамог. І зрабіў сваю зямлю квітнеючай.
Гэта наш гонар, наша памяць, наша гісторыя. Наш боль. І наша свята. Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь недарэмна абрана 3 ліпеня — дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
67 гадоў для гісторыі — гэта адно імгненне, але, па сутнасці, гэта былі вельмі цяжкія гады пасляваеннага адраджэння нашай краіны, аднаўлення яе эканамічнага і чалавечага патэнцыялу, набыцця незалежнасці і годнага месца ў сусветнай суполцы.
… Нядзельная святочная раніца. Пасля дажджу ад мядовага водару ліп аж кружыцца галава. Клічаў у святочным убранні. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь, госці горада — усе трымалі накірунак да Дома культуры, дзе адбыліся ўрачыстасці з нагоды Дня Незалежнасці і 67″гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Асабліва цёпла ўшаноўвалі ветэранаў, якія прыйшлі на свята. Запрашаліся, вядома, усе, хто ваяваў. Але час уносіць свае карэктывы. Не кожны з іх здольны ўдзельнічаць у масавых мерапрыемствах.
З удзячнасці салдатам Вялікай Айчыннай пачаўся і святочны мітынг. Да іх і ўсіх прысутных звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Францішак Вітольдавіч Вашчыла.
— Гэта гістарычная дата, — адзначыў ён, – зноў застаўляе нас узгадаць аб тым, што перажыла краіна ў гады ваеннага ліхалецця. Разбураныя гарады і раённыя цэнтры, знішчаныя амаль дзесяць тысяч вёсак і пасёлкаў, сотні з іх спалены разам з людзьмі.
З ворагам змагаліся ў кожным куточку краіны. На франтах Вялікай Айчыннай вайны беларусы, не шкадуючы сябе, грамілі чужынцаў. Не давалі ім спакою і партызаны. На такі масавы гераізм здольны народз высокім пачуццём годнасці, гордасці і любові да роднай зямлі.
Шаноўныя ветэраны! Вы вызвалілі Айчыну ад фашысцкіх захопнікаў, падарылі ўсёй Еўропе дзесяцігоддзі міру і спакою, аднавілі пасляваенную Беларусь і ўсё жыццё сумленна працавалі на яе карысць. Мы ніколі не забудзем, што вы зрабілі для Радзімы. Нізкі вам паклон. Наш святы абавязак – памятаць аб подзвігах вызваліцеляў. Усімі сіламі берагчы галоўны здабытак, за які яны ішлі на смерць і вытрымлівалі пакуты, — нашу краіну, нашу зямлю. У самых няпростых, складаных сітуацыях быць годнымі нашчадкамі пакалення пераможцаў.
На мітынгу таксама выступілі пратаіерэй Сергій Андрэеў, настаяцель Свята-Благавешчанскай царквы, Уладзімір Кніга, начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях, Кацярына Варакса, сакратар пярвічнай арганізацыі ГА БРСМ, выкладчыца аграрнатэхнічнага каледжа.
Кветкі ўдзячнай памяці аб кожным трэцім, каго забрала вайна, ад раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый ляглі ў гэты дзень да падножжаў помнікаў і абеліскаў на Кургане Бессмяротнасці, мемарыяле “Усакіна”, на воінскіх могілках.
Святочныя мерапрыемствы працягваліся ўвесь дзень. Да спадобы шматлікім гледачам прыйшліся канцэртная праграма “Радзіма мая дарагая! Ты ў шчасці жыві”, падрыхтаваная самадзейнымі артыстамі раённага Дома культуры, тэматычная выстава раённага краязнаўчага музея “Шлях да перамогі”.
Тыя, хто любіць фізкультуру і спорт, змагаліся за званне мацнейшага ў шахматна-шашачных партыях, самага трапнага выбіралі ля мішэні для дартса.
Закончыўся святочны дзень адразу некалькімі праграмамі. З дзевяці гадзін вечара любімымі шлягерамі запрашала танцавальная праграма. У 22.55 клічаўляне разам з усёй краінай праспявалі Гімн Рэспублікі Беларусь. Затым неба над горадам упрыгожылі зорныя россыпы феерверку.

Людміла ПРАКАПОВІЧ.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024