Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім ажыццявіў чын асвячэння званоў
Мінуў у нябыт той час, калі за веру праследавалі, зачынялі цэрквы, апаганьвалі і разбуралі іх. Цяпер адраджаюцца храмы Божыя, будуюцца новыя.
Вось і ў нашым райцэнтры стараннямі многіх людзей завершана будаўніцтва Свята-Благавешчанскай царквы. Кожны дзень набліжае праваслаўных хрысціян Клічаўыны да знамянальнай падзеі – на 21 ліпеня запланавана асвячэнне прастолу ў нанава пабудаваным храме.
У панядзелак епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім ажыццявіў чын асвячэння званоў, якія затым рабочыя ўмацавалі на званіцы. Мілагучны звон іх абудзіў наваколле і абвясціў свету радасную вестку. Пры асвячэнні званоў прысутнічалі Францішак Вітольдавіч Вашчыла, старшыня райвыканкама, і іншыя кіраўнікі арганізацый і ўстаноў, прыхаджане.