Ці патрэбна маленькім дзецям эканоміка?

Думаю, патрэбна, таму аспрэчваць гэта ні ў якім разе не буду, бо відавочна, што сучасныя дзеці зараз жывуць у новых умовах, валодаюць новымі прафесіямі і па новаму ўспрымаюць жыццё.

Напэўна многія з нас назіралі, як маленькія дзеці гуляюць ў “магазін”, “сям’ю”, “банк”. Любяць яны гуляць і ў прадпрымальнікаў, банкіраў, рэкламных агентаў. Пры гэтым яны выкарыстоўваюць вядомыя, ці не зусім, словы: долар, валюта, інфляцыя, аблігацыя, бюджэт, бізнес, фермер, бартэр, брокер і інш. Часам сэнс гэтых слоў яны неразумеюць. Так, напрыклад, слова “імпарт” асэнсоўваецца ў іх як “камфорт”, слова “экспарт” блытаюць са словам “пашпарт” ці “эскалатар”. А вось слова “рэкецір”, якое ўскосна адносіцца да нашай тэмы, адна дзяўчынка растлумачыла так: “гэта маленькі звярок”, а другая ёй запярэчыла: “не, гэта чалавек, які плавае пад вадой”. Два хлопчыкі паміж сабой высвятлялі, што такое “працэнт”. У іх разуменні – гэта вагі, білецік, і што самае цікавае, яны абодва прыйшлі да высновы, што гэта “апендыцыт”. Ці наведвалі гэтыя дзеці садок, я не высвятляла, а вось тое, што ў іх ёсць бацькі, сумнення не выклікала. І толькі цяпер я задумалася, што і мае дзеці ў свой час таксама шмат чаго не ведалі, а цяпер працуюць у эканамічнай сферы, але вось толькі не вельмі разваротлівыя і надзвычай асцярожныя. Можа таму, што акрамя “магазіна”, хованак ды мячыка ніякіх іншых гульняў і не ведалі. Не заклалі ім з маленства інфармацыю, як трэба зарабляць грошы, не навучылі прадпрымальнасці і рызыцы. Вядома, з гэтым можна паспрачацца, бо жыццё ёсць жыццё і як вы ведаеце ў нас ёсць прадпрымальнікі, якія ледзьве сярэднюю школу скончылі, а нічога – развярнуліся. Але гэта іншая тэма.
Зараз нашы дзеці — паўнапраўныя ўдзельнікі эканамічнага і сацыяльнага працэсаў, якія крочаць такімі хуткімі тэмпамі, што калі за імі не паспееш, то і ўвогуле заблытаешся ў жыцці. І як бы мы ні выхоўвалі сваіх дзяцей, яны ўсё роўна атрымліваюць інфармацыю з навакольнага асяроддзя, але толькі разумеюць яе па-свойму. Таму ёсць неабходнасць у тым, каб і бацькі і выхавацелі дзіцячых устаноў сумесна закладвалі асновы эканамічнага выхавання. А гэта не толькі бізнэс, грошы ці долары, а і добрасумленныя адносіны да гаспадарча–бытавой і грамадска-карыснай працы, беражлівасць да сямейных і грамадскіх здабыткаў. Дзецям патрэбна не толькі даць пэўны аб’ём эканамічных ведаў, але, што вельмі важна, навучыць іх правільна гэтыя веды выкарыстоўваць.
Калі чытаеш расійскую прэсу, ці заходзіш на іх сайты ў інтэрнэце, то бачыш, якую вялікую ўвагу надаюць у гэтай краіне эканамічнаму выхаванню дашкольнікаў. Заглянула і на беларускія сайты і можаце мне паверыць, амаль нічога падобнага на іх я не знайшла. Не знайшла і беларускіх кніг на гэту тэму. Ёсць спробы студэнтаў выкласці праблему ў сваіх дыпломах і рэфератах, але гэта так, неафіцыйна. Знайшла звесткі з Воранаўскага, Бярэзінскага і некаторых іншых раённых аддзелаў адукацыі, дзе разглядаліся пытанні эканамічнага выхавання дашкольнікаў. Звярнулася да спецыялістаў з пытаннем, ці ёсць у нашым раёне дзіцячыя садкі з эканамічным ухілам, і пачула – “няма такіх”. А некаторыя з выхавальнікаў і ўвогуле адмахнуліся: маўляў, хапае нам і без гэтага. Зразумець іх можна.
Каб задаволіць сваю зацікаўленасць у гэтым пытанні, я пазнаёмілася з нацыянальнай праграмай дашкольнага выхавання “Пралеска”, якой кіруюцца выхавацелі садкоў з 1990 года. Праграма, безумоўна, цікавая і змястоўная. У ёй прадстаўлены амаль усе накірункі выхаваўчай работы. Ёсць тут і развіццё працоўных навыкаў, фізічнае, эстэтычнае і экалагічнае выхаванне і шмат іншага. Няма толькі эканамічнага. Наогул, нейкая частка гэтага выхавання знайшла сваё адлюстраванне, але гэтыя пункты раскінуты па ўсёй праграме і каб знайсці што-небудзь адпавядаючае, мне спатрэбілася прачытаць усё 400 старонак праграмы.
Зацікавілі мяне і звесткі аб першых кроках у эканамічнай адукацыі дашкольнікаў, якія былі зроблены ў нашай краіне яшчэ ў 1999 годзе. Навукоўцы рэспублікі распрацавалі методыку і рэкамендацыі, а былая выхавальніца аднаго з дзіцячых садкоў Клічава Ірына Міхайлаўна Фёдарава распрацавала яшчэ і асабістую праграму “Дашкольнік і эканоміка”, у аснову якой быў закладзены вопыт вядомых беларускіх педагогаў Г. Салдаценкі, Г. Гоманавай, В. Жук. Але і тады многія выхавацелі сумняваліся ў карысці такога накірунка і казалі, што маленькім яшчэ рана і нецікава будзе ўспрымаць эканамічныя заняткі. Але ж, праграма спрацавала і дала станоўчыя вынікі. А вось падтрымку ў дашкольных установах чамусьці не знайшла. І не толькі ў нашым раёне. Не было прыхільнікаў і ў Міністэрстве адукацыі. Усё, што засталося ад мінулай методыкі – асобныя рэкамендыцыі ў раздзелах праграмы “Пралеска”.
Калі 15 год назад педагогі сцвярджалі, што эканамічнае выхаванне можна даваць дзецям толькі старэйшага дашкольнага ўзросту, то цяпер відавочна – далучаць дзяцей да эканомікі патрэбна як мага раней, але гэта толькі мая думка. У спецыялістаў яна можа быць іншай. Дзеці ў 3 гады павінны ведаць, што адзенне, цацкі, канфеты, хлеб і інш. трэба купіць, а для гэтага неабходны грошы, якія зарабляюць на працы. Вось тут і заўважце, як хутка змяняецца наша жыццё. Не паспелі расказаць дзецям пра грошы – з’явіліся банкаўскія карткі.
Нельга сказаць, што выхавацелі ў дзіцячых садках не ўдзяляюць эканамічнаму выхаванню значнай ўвагі. Яны распрацоўваюць новыя ролевыя гульні з акцыямі, дывідэнтамі і рэкламай, вучаць дзяцей праводзіць аукцыёны. Іх дзеці ўмела гуляюць у банкіраў і банкротаў. Але усё ж выхавацелям неабходна метадычная літаратура і распрацоўкі навукоўцаў. І не толькі ім, але і бацькам цікава было б прачытаць карысныя парады. А кніжак мала. Ёсць на гэту тэму беларускія народныя казкі: “Лёгкі хлеб”, “Жаронцы”, “Не сілай, а розумам” і інш. У іх вы знойдзеце шмат элементаў эканамічнага выхавання, але нажаль не сучаснага. А якая цудоўная казка В. Катаева “Кветачка-семікветачка”! Вялікую карысць ў эканамічным выхаванні дзяцей прынясуць кнігі рускага пісьменніка Эдуарда Успенскага. Яны ў наш час з’яўляюцца найбольш карыснымі. Напрыклад, у кнізе “Новае жыццё ў Прастаквашыне”, праз ката Матроскіна і іншых герояў паказана сучаснае жыццё краіны, дзе ёсць налогі, рэкет, хабар. Там любімыя героі казак Успенскага расказваюць аб курсах валют, кошце жылля, росце капіталу ў банках. Яшчэ ў гэтага аўтара ёсць кніга “Бізнес кракадзіла Гены”. Нажаль, кніжак для дзяцей такога кшталту, беларускія пісьменнікі яшчэ не напісалі. А тыя, на якіх выхоўвалася маё пакаленне, нажаль не перадрукоўваюцца. Ды ці можна наогул набыць дзіцячыя кнігі ў нашым раёне? Можа патрэба адпала і попыту няма? А я тут пра нейкую эканоміку! Куды знік, некалі такі вялікі і напоўнены цудоўнай літаратурай, кніжны магазін? Не можа быць, каб наша насельніцтва і ў першую чаргу дзяцей, выхавацеляў і настаўнікаў задавальнялі некалькі полак выданняў, якія сіратліва прытуліліся ў мясцовым ўнівермазе.
Я не сумняваюся, што эканамічнае выхаванне дапаможа дзяржаве выхаваць разумных дзяцей. Яны будуць паважаць людзей, якія ўмеюць добра працаваць і сумленна зарабляць грошы, ганарыцца станоўчымі якасцямі гаспадара: беражлівасцю, працавітасцю, высокароднасцю і самі абавязкова будуць такімі. Ад гэтага і краіна наша стане эканамічна стабільнай і багатай.

Людміла МАРЧАНКА.

Последние новости

Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024
Официально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024