Каб захаваць гістарычную спадчыну Клічаўшчыны патрэбна працаваць супольна

На тэрыторыі Клічаўскага раёна афіцыйна зарэгістравана 92 аб’екты спадчыны. Гэта – 23 брацкіх і вайсковых могілак, 30 помнікаў археалогіі (курганы і паселішчы) і 39 помнікаў прыроды. Нажаль, помнікаў архітэктуры няма. Чаму афіцыйна зарэгістраваны? Бо ўсе гэтыя аб’екты ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Але ў спіс таксама могуць быць далучаны і іншыя аб’екты, якія маюць асаблівую адметнасць, звязаную з важнымі падзеямі ці асобамі, не маладзейшыя за 40 гадоў. Людзі часта і не здагадваюцца, што напаўразбураная хата ці, наадварот, мадэрнізаваная мясцовая крама — гэта і ёсць унікальны аб’ект. Аднак, паколькі ён не ўнесены ў спіс, не ахоўваецца дзяржавай, не падтрымліваецца ў належным стане – помнікам не з’яўляецца.
У Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, выдадзеным за савецкі час, на тэрыторыі Беларусі было зарэгістравана каля 15 тысяч помнікаў матэрыяльнай і нематэрыяльнай творчасці чалавека. Зараз ў дзяржаўным спісе— 5382 аб’екты. Шкада, што за невялікі час гэтая лічба паменшылася ў разы. Прычыны розныя. Частка аб’ектаў не вытрымала выпрабаванне часам, не хапіла грошай на рэстаўрацыю і помнікі самаразбураліся, ці разабраліся на дровы і цагліны. У Магілёўскай вобласці зараз зарэгістравана 1050 матэрыяльна нерухомых каштоўнасцей, з якіх больш за 700 аб’ектаў з’яўляюцца помнікамі археалогіі.
Палітыка ўлады ў апошні час заклапочана тым, каб аб’яднаць намаганні ўсіх зацікаўленых людзей і захаваць для нашчадкаў тое, што засталося ў спадчыну ад мінулых пакаленняў. З гэтай мэтай не так даўно загадам міністра культуры па пастанове Савета Міністраў створана Грамадская камісія, якая робіць усё, каб падключыць грамадскасць да больш актыўнага ўдзелу ў захаванні і абароне гісторыка-культурнай спадчыны. Узраслі і фінансавыя выдаткі з рэспубліканскага бюджэту на аднаўленне і рэстаўрацыю помнікаў гісторыі і культуры. Зрухі зроблены вялікія, а галоўнае, значна ўзрасла свядомасць людзей і разуменне таго, што помнікі трэба абараняць ад негатыўных прыродных і чалавечых фактараў.
На Клічаўшчыне аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны, тыя што зарэгістраваны, знаходзяцца ў здавальняючым стане, але ж, безумоўна, не ўсё зроблена для таго, каб яны адпавядалі нормам захаванасці.
Зараз, калі па ўсёй краіне актывізавалася гэта работа, вельмі важна, каб і у нашым раёне да гэтай справы больш актыўна далучыліся краязнаўцы і проста неабыякавыя да спадчыны “малой радзімы” людзі. Трэба звярнуць увагу грамадскасці ў першую чаргу на тыя аб’екты, якія не патрапілі ў дзяржаўны спіс, але заслугоўваюць гэтага. Калі будзем падыходзіць да пытання па прынцыпу: няма помніка — няма і праблемы, гісторыя нам гэтага не даруе.
На тэрыторыі раёна зберагліся нешматлікія абъекты таго часу, але яны ёсць і варты ўвагі. Гэта рэшткі сядзібы пана Незабытоўскага, яго парк, сажалка, будынак спіртзавода і бальніцы. Ёсць падобныя забудовы ў в. Несята і Віркаў. Чакаюць сваіх высноў і некаторыя забудовы г. Клічава. Мясцовымі краязнаўцамі вядзецца даследаванне будынка былога млына ў в. Бацэвічы. Там нядаўна знойдзены магендавіды, якія даюць права на меркаванне, што некалі тут была сінагога. Знойдзена цікавая надмагільньная пліта на каталіцкіх могілках у в. Бярозаўка. Патрабуе ўвагі і помнік культуры пахавання язычнікаў, які існуе ў адзіным асобніку ў в. Баркі і шмат чаго іншага. Нельга дапусціць і таго, каб на зямлі, якая з’яўляецца помнікам археалогіі ўзводзілі забудовы.
Зразумела, каб унесці аб’ект у дзяржаўны спіс, працэдура вельмі складаная, але не настолькі, як на першы погляд здаецца. Безумоўна, справа гэта ў першую чаргу датычыцца аддзела культуры, музейных супрацоўнікаў і краязнаўцаў. Права “прапанаваць аб’ект на ўключэнне ў спіс” мае любая юрыдычная і фізічная асоба. Галоўнае — выканаць шэраг патрабаванняў па грунтоўнаму афармленню і падаць дакументы ў навукова-метадычную раду пры Міністэрстве ку льтуры.
Напрыканцы артыкула лічу мэтазгодным напомніць словы старшыні Грамадскай назіральнай камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, намесніка старшыні Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва, старшыні яго пастаяннай рабочай групы, пісьменніка Анатоля Бутэвіча.
“У справе аховы гісторыка-культурных помнікаў сёння адсутнічае належная вертыкаль. Лічыцца, што ў абласцях у гэтай сферы працуюць 134 чалавекі. Але з іх толькі 49 з’яўляюцца вызваленымі, гэта значыць займаюцца аховай помнікаў прафесійна і адказна. Усе астатнія — сумяшчальнікі: альбо бібліятэкар, альбо музейны работнік, ёсць нават тэхнічны работнік. А ўлічыце іх кваліфікацыю, дасведчанасць і залежнасць ад рэгіянальнага кіраўніцтва, і атрымаецца тая рэальная сітуацыя, якую маем сёння. Калі верыць статыстыцы, то ў Магілёўскай вобласці, напрыклад, больш за ўсё помнікаў, якія ўключаны ў дзяржаўны спіс. Адказных асоб за іх захаванне — 23. Вызваленых — ніводнага! Якая ж якасць працы можа быць — пры ўсёй павазе да тых, хто яе робіць?

Людміла МАРЧАНКА.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024