Сёння — Міжнародны дзень электрасувязі

Электраманцёра лінейных збудаванняў і праваднога радыёвяшчання Івана Адамавіча КЛЕПЧУКОВА ведаюць і паважаюць усе жыхары, якія пражываюць на тэрыторыі Доўгаўскага сельскага Савета.
Такую пашану ў вяскоўцаў ён заслужыў шматгадовай бездакорнай працай, паважлівымі адносінамі да людзей, імкненнем своечасова ўхіляць непаладкі і тым самым забяспечваць бесперапынную работу радыё- і тэлефоннай сувязі, АР-тэлебачання.
Гаспадарка ў Івана Адамавіча вялікая.
За дзень не аб’едзеш. Ды і спраў неадкладных шмат. Трэба паспець з эксплуатацыйна-тэхнічным абслугоўваннем і рамонтам паветраных ліній сувязі, фідэрных радыётрансляцыйных і абаненцкіх ліній, вызначыць трасу і глыбіню залягання кабелю і выканаць работы па іх фіксацыі, правесці электрычныя вымярэнні пастаянным токам, зрабіць яшчэ шэраг іншых спецыфічных і вельмі неабходных спраў, без якіх немагчыма эксплуатацыя ліній электрычнай сувязі.
Як чалавек сумленны і прыстойны, працаваць дрэнна ён не ўмее і заўсёды
трымае марку прадпрыемства.

Аліна СУДНІК.

2 Replies to “Сёння — Міжнародны дзень электрасувязі”

  1. мабыць «афідэрных»? «Такую пашану ў вяскоўцаў ён заслужыў» што шмат год радыё ў раёне зусім не працуе. І нікому няма справы-абы грошы атрымлівалі.

Добавить комментарий