Темы

Свой працоўны шлях Валянцін Сталбуноў прысвяціў любімай справе

Людзей нецікавых на свеце няма, а ёсць людзі надзвычай цікавыя. Да такіх і адносіцца Валянцін Іванавіч СТАЛБУНОЎ.

Калі ў майго бацькі штосьці не атрымлівалася пры рамонце радыёпрыёмніка ці тэлевізара (а майстар ён, трэба сказаць, быў добры), заўсёды з жалем казаў: «Вось Валянцін усё ведаў. Дзе ён цяпер…»
Я была знаёма з гэтым чалавекам завочна і, прызнацца, ніколі не думала, што калі-небудзь давядзецца з ім сустрэцца.
…У той дзень, калі прыехала ў Заполле, у мяне былі іншыя планы і задачы. Вырашала іх з мясцовымі жыхарамі, і яны мне параілі сустрэцца з Валянцінам Іванавічам Сталбуновым, які ўжо даўно жыве ў гэтай вёсцы і зможа адказаць на шэраг пытанняў.
Дом Сталбуновых знайшла хутка. На вуліцы яго жонка Марыя Іванаўна разам з вясковай дзетварой прыбіралі месца адпачынку.
– Вось паглядзіце, які мы цудоўны парк зрабілі. Раней тут сметнік быў. Работы яшчэ шмат, але дзеці – малайцы, дапамагаюць. Засталося толькі «буслоў» падфарбаваць ды лаўкі.
Марыя Іванаўна да пенсіі працавала загадчыцай дзіцячага садка ў Бабруйску і зараз без дзяцей сябе не ўяўляе. Заўсёды знойдзе, чым іх зацікавіць.
– На пенсію з Валянцінам Іванавічам выйшлі даўно і вярнуліся на малую радзіму. Тут, у Заполлі, засталася матчына хатка, – працягвае размову жанчына. – Муж да парадку яе давёў, а я агародам займаюся, усё больш кветкамі.
Пакуль размаўлялі, мой погляд спыніўся на дзівосных ліхтарыках, якія ладнай стужкай цягнуліся абапал хаты. Гаспадыня, заўважыўшы маю цікавасць, патлумачыла: “ Гэтыя ліхтарыкі – з сонечнай падзарадкай. Везла аж з Канады, дзе сын наш жыве. Як убачыла гэту прыгажосць, адразу пра сябе адзначыла : “Прывязу, як бы цяжка ні было”.
Зайшлі ў хату.
Ну, вось і мой радыёаматар, знаёмцеся, – падышоўшы бліжэй да гаспадара, лагодна сказала Марыя Іванаўна. На канапе сядзеў той самы, некалі на ўсю акругу знакаміты майстэрствам, Валянцін Іванавіч. Мне было вельмі прыемна, што гэты чалавек добра ведаў майго бацьку, Аляксандра Сямёнавіча, і таксама смуткаваў, што яго ўжо няма. З жалем зазначыў, што апошні раз яны бачыліся яшчэ ў маладосці.
Спачатку была школа
«Радыё! Радыё!» – крычалі школьнікі, гуртам абступаючы невысокага чарнявага хлопчыка і штосьці разглядаючы ў яго руках. У пятым класе Валік прачытаў у “Пионерской правде”: “Хто зробіць прыёмнік, пачуе голас з Паўночнага полюса”. Доўга не думаючы, ён, карыстаючыся газетнымі парадамі, уласнаручна змайстраваў дэтэктарны радыёпрыёмнік і прынёс паказаць яго таварышам і настаўнікам. Вялікая схільнасць і цяга юнака да радыё былі падтрыманы настаўнікамі Бацэвіцкай школы, і тут быў арганізаваны радыёгурток. Валянцін быў яго старастам. У хуткім часе хлопцы пачалі майстраваць дэтэктарныя радыёпрыёмнікі. Сіламі гурткоўцаў было змайстравана паўсотні апаратаў, якія ўстанавілі ў дамах калгаснікаў. У першыя пасляваенныя гады радыё ў вясковых хатах было вялікім дзівам.
Прынцып работы прыёмніка мала хто разумеў. Нават дарослыя мужыкі спрачаліся: не можа такога быць, каб без блока сілкавання прымаўся радыёсігнал! А тут хлапцы такія складаныя рэчы вырабляюць! І галоўнае, сігналы прымаюцца! Дэталі прыёмніка майстравалі самі. Напрыклад, каб зрабіць паўправаднік (дыёд), неабходна было сплавіць крышталік свінца з серай, а для контурнай катушкі, ад якой залежала частата хвалі, шукалі абмотачны провад. Навушнікамі ў той час гандлявалі крамы, але і іх некаторыя кружкоўцы навучыліся рабіць самі.
Затым была армія
Юнака залічылі радавым у радыёроту. Тут ён авалодаў спецыяльнасцю радыётэлефаніста і радыёмеханіка.
Напрыканцы службы паступіў у Львоўскі палітэхнічны інстытут на завочнае аддзяленне факультэта радыётэхнікі, а ў родным калгасе імя Будзённага юнака чакалі ўжо новыя справы.
1957 год
У гэты час у раёне хуткімі тэмпамі праводзілі трансляцыйныя лініі. Гонарам больш багацейшых калгасаў былі радыёвузлы, ад якіх працавалі радыёкропкі. Толькі ў калгасе імя Будзённага такіх кропак было больш за 600.
Вялікі гучнагаварыцель, які быў прымацаваны на стаўбе ў цэнтры вёскі, вяшчаў насельніцтву апошнія мясцовыя навіны. А вечарам над Вольсай гучалі песні самадзейных артыстаў.
Тэхнікам і адказным за бесперабойнае гучанне радыёсеткі праўленне калгаса назначыла Валянціна Сталбунова. Заробкі вызначаліся ў працаднях, а калі патрэбна было ехаць на сесію, пісаў заяву і яму выдавалі наяўныя грошы.
Юнак працягвае плённа вучыцца і працаваць, цікавіцца рознымі навінамі тэхнікі і, у першую чаргу, электраправоднасцю глебы, ад якой залежыць якасць падачы сігналаў і іх пераўтварэнне. Для гэтай мэты сам зрабіўнеабходную апаратуру і прапанаваў свае паслугі ў складанні карты глебаправоднасці Клічаўскага раёна. Пры выпрабаванні гэтай апаратуры высветлілася, што яна дае дакладныя даныя. Апаратам зацікавіліся ў Цэнтральным Камітэце ДТСААФ, і Валянцін стаў удзельнікам Усесаюзнага конкурсу па складанні карты электраправоднасці глеб СССР.
Валянцін Іванавіч атрымаў пасведчанне № 48, згодна з якім яму дазвалялася рабіць вымярэнні шляхам апушчэння вымяральнага прыёмніка ў калодзеж з абавязковым захаваннем мер перасцярогі і гігіены і са згоды ўласніка калодзежа. Пасведчанне падпісана начальнікам навукова-даследчага інстытута зямнога магнетызму, атмасферы і распаўсюджвання радыёхваляў Міністэрства сувязі СССР.
Ён і зараз зберагае гэтыя дакументы, але не супраць аддаць іх на захаванне ў раённы музей. Бо турбуецца аб тым, каб праца людзей, якія стаялі ля вытокаў станаўлення радыёфікацыі Клічаўшчыны, не прайшла бясследна.
Напрыканцы нашай сустрэчы Валянцін Іванавіч сказаў: “Зараз некаторыя ўстановы і арганізацыі праводзяць добрую справу – складаюць летапісы. Я вельмі занепакоены, каб гэтыя летапісы былі больш дакладныя. Каб імёны людзей і іх справы не засталіся без увагі, не былі выкрэслены з гісторыі, як, напрыклад, здарылася з дзейнасцю майго бацькі, дыпламаванага інжынера лясной справы, які быў адным з першых спецыялістаў лясной гаспадаркі і вёў падрыхтоўчыя работы па стварэнні лясгасаў рэспублікі, і асабліва Клічаўскага раёна».
Лёс нашага земляка Валянціна Іванавіча Сталбунова, які, дарэчы, нарадзіўся ў Клічаве, а затым доўгі час жыў у в. Малая Вольса і г. Бабруйску, склаўся надзвычай шчасліва, хоць і не абмінулі яго жыццёвыя нягоды.
Свой працоўны шлях ён прысвяціў сваёй любімай справе – развіццю і ўдасканаленню высокачастотных хваляў. Ніколі нікому не зайздросціць, жыве сумленна, любіць людзей і зямлю. Ён шмат чытае, цікавіцца навінкамі тэхнікі. І з вялікім задавальненнем падарыў частку сваёй шматлікай бібліятэкі навучэнцам сярэдняй школы № 1 г. Клічава.

Людміла МАРЧАНКА.

Последние новости

Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В Беларуси

Беларусь реализует совместно с Россией новый космический проект

16 апреля 2024
Официально

В Беларуси учрежден нагрудный знак делегата ВНС

16 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Навык плюс креативность – гарантия успеха

16 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 13 апреля

11 апреля 2024
Беларусь помнит

Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать

11 апреля 2024

Рекомендуем

Сельское хозяйство

Сезон посевных: кличевские аграрии используют современные технологии и технику для богатого урожая

9 апреля 2024
Праздники

Праздник истинных патриотов

9 апреля 2024
Общество

От качества кадровой политики зависит будущее организации

9 апреля 2024
Духовное

ПРАЗДНИК БЛАГОВЕЩЕНИЯ ПРЕСВЯТОЙ БОГОРОДИЦЫ В ОДНОИМЕННОМ ХРАМЕ Г. КЛИЧЕВА

8 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
Кличевщина

У раёне

9 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Дань уважения мужеству

10 апреля 2024
Молодёжь

Таланты Кличевщины

9 апреля 2024