У свае дванаццаць ён выканаў нарматыў першага дарослага разраду па лыжных гонках на дыстанцыі 1 км «Спрынт» і 5 км.
Любоў да лыжнага спорту Раману прывіў бацька, Уладзімір Валянцінавіч. Зімой – на лыжнай трасе, улетку катаюцца на лыжаролерах па асфальтавай шашы. Хто ведае, можа і ў нас расце будучы чэмпіён свету. Усё ў жыцці пачынаецца з малога.
Спорт фарміруе культуру аптымізму, бадзёрасці і здаровага ладу жыцця, а сям’я Уладзіміра і Наталлі Кнігі, іх сына Рамана – яскравае таму пацвярджэнне.
Аліна СУДНІК.