572 жыхаркі раёна маюць вадзіцельскае пасведчанне\одним обзацем

За апошнія пяць гадоў у міжшкольным вучэбна-вытворчым камбінаце майстэрству кіравання аўтамабілем навучалася 400 чалавек, у тым ліку 260 – жанчыны.
572 жыхаркі раёна маюць вадзіцельскае пасведчанне. Як паведамілі нам у аддзяленні ДАІ, у мінулым годзе толькі 28 жанчын былі заўважаны ў парушэнні правілаў дарожнага руху, 2 з іх – у нецвярозым стане селі за руль, а 15 жанчын затрыманы за перавышэнне хуткасці.

Кінамеханік – прафесія мужчынская. Аднак і яе пакарылі жанчыны. У аграгарадках Нясята, Арэхаўка, Бацэвічы, Заполле, пас. Ганчанскі кіно паказваюць прадстаўніцы лепшай паловы чалавецтва.

Добавить комментарий