Юбілейны валейбольны турнір, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны, прайшоў у Максімавічах

Юбілейны, 25-ы па ліку, валейбольны турнір, які традыцыйна прысвячаецца Дню абаронцаў Айчыны, сабраў прыхільнікаў гэтага віду спорту ў спартыўнай зале Максімавіцкай СШ. Гасцямі мясцовых спартсменаў былі каманды УКСП «Саўгас «Дабраволец» і УА «Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж». Гульні праходзілі ў дзвюх узроставых групах. У старэйшай (узрост больш 40 гадоў) перамагла каманда КСВК «Калгас «Радзіма». У складзе яе выступалі Анатоль Сарокін, Міхаіл Пінчук, Сяргей Кушнер, Уладзімір Казлоў, Віктар Каляда і Яўген Кароткі.
На другім месцы – каманда аграрна-тэхнічнага каледжа, на трэцім – ветэраны валейбола з Арэхаўкі.
У маладзёжнай узроставай групе лаўры перамогі дасталіся гаспадарам спаборніцтваў у складзе Уладзіміра Маслакова, Антона Маслакова, Эдуарда Бубнова, Аляксея Харытонава, Яўгенія Казлова, Дзяніса Мароза і Івана Кароткіна. Другое месца заняла каманда вучняў Максімавіцкай СШ, трэцяе – валейбалісты УКСП «Саўгас «Дабраволец».
Каманды-пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі. Усе ўдзельнікі турніру выказваюць словы ўдзячнасці старшыні праўлення КСВК «Калгас «Радзіма» Васілю Васільевічу Беламу за дапамогу ў арганізацыі спаборніцтваў і падтрымку ў развіцці валейбола ў раёне.

Юрый ЧЫЖОНАК.

Добавить комментарий