У раёне 34 жанчыны ўдастоены Ордэна Маці

Мама, маці, матуля…. Колькі шчырых слоў ты заслужыла, родная! Тваю любоў, самаахвярнасць, клопат нястомных і самых пяшчотных рук услаўляюць мастакі, паэты, пісьменнікі, кампазітары ўсіх эпох і краін.
Сёння ў Беларусі дзяржаўная палітыка накіравана на падтрымку мацярынства, дзяцінства, сям’і.
Ордэн Маці – вышэйшая ўзнагарода Радзімы жанчыне, якая нарадзіла і выхоўвае годнымі людзьмі пяць і больш дзяцей. У раёне 34 жанчыны ўдастоены гэтай узнагароды. Сярод іх Валянціна Міхайлаўна Нікіціна з Клічава, Надзея Пятроўна Штукар з Бацэвіч, Феня Міхайлаўна Доўгая з Пярэкаля і іншыя.
У студзені гэтага года ордэн Маці ва ўрачыстай абстаноўцы быў уручаны трыццацівасьмігадовай клічаўлянцы Дзіне Аляксееўне Хрыставой, маці пяцярых дзяцей, з якіх толькі двое – школьнікі.
Быць шматдзетнай добрай маці, прысвяціць сябе дзецям, сям’і – подзвіг. Слава і гонар вам, шаноўныя!

Ніна ІЗОХ.

Добавить комментарий