Тэхагляд — абявязковая умова

Згодна з адпаведным распараджэннем райвыканкама ў раёне праводзіцца дзяржаўны тэхагляд трактароў, меліяратыўных, дарожна-будаўнічых і сельскагаспадарчых машын. Зацверджаны персанальны састаў камісіі, графік правядзення тэхагляду. З 1 па 29 сакавіка ён праходзіць у сельгасарганізацыях, пасля да 22 красавіка – ва ўсіх арганізацыях Клічаўшчыны, у якіх у наяўнасці ёсць вышэйпералічаная тэхніка.
Даводжу да ведама жыхароў раёна, уласнікаў трактароў, прычэпаў і паўпрычэпаў да іх, што прайсці тэхагляд вы можаце і па месцы жыхарства, у час яго правядзення ў калгасах і саўгасах. Аплату за гэтыя паслугі неабходна ўнесці на рахунак мясцовага бюджэту ў любым аддзяленні банка як у горадзе, так і сельскай мясцовасці. Цяпер гэта сума складае 0,2 базавай велічыні за трактар, 0,1 – за прычэп, паўпрычэп. Больш падрабязная інфармацыя – па тэлефоне 53-290.

Генадзь КАЗЕКА,
начальнік раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду
ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання
райвыканкама.

Добавить комментарий