Нашы вундэркінды

Высокі ўзровень ведаў паказалі вучні школ раёна – удзельнікі абласных прадметных алімпіяд: 5 з іх вярнуліся з узнагародамі. Дыпломамі ІІ ступені па рускай мове адзначаны Андрэй Мацюшонак вучань СШ № 1 Клічава, Павел Буракоўскі з СШ № 2 – па матэматыцы. Высока ацэнены веды і навыкі па тэхнічнай працы Віталія Ананіча, вучня ДУА «Пярэкальская СШ». Ён узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені.
Акрамя таго, двое нашых рабят атрымалі заахвочвальныя граматы.
Гэта Ганна Іванова з СШ № 1 за –паспяховы ўдзел у алімпіядзе па нямецкай мове, і вучаніца Запольскай СШ Катрын Зіверт – па беларускай мове.
Пераможцы абласных прадметных алімпіяд і настаўнікі, якія рыхтавалі іх да ўдзелу, узнагароджаны грашовымі прэміямі аддзела адукацыі райвыканкама.
Уладальнікі дыпломаў ІІ ступені Андрэй Мацюшонак і Павел Буракоўскі ўвайшлі ў склад абласной каманды і зараз рыхтуюцца да ўдзелу ў рэспубліканскіх прадметных алімпіядах.
Поспехаў вам, рабяты!

Алена ГАНЧАРОВА.

One Reply to “Нашы вундэркінды”

  1. Хотелось бы узнать, в каких классах учатся школьники-вундеркинды? Почему автор не указал на эту «мелоч»? Очень сухой материал.

Добавить комментарий