Вясна-красна і маладосць – сінонімы. Якраз у самай квеценіжыцця Наталля Лапаціна і Яўгенія Пятраева, метадысты-майстры раённага Дома рамёстваў. Гэтым дзяўчатам падуладны зямныя цуды: Наталля – адмысловая вышывальшчыца, валодае сакрэтамі саломапляцення, у тым ліку і аплікацыі з гэтага прыроднага матэрыялу, Яўгенія – мастак-жывапісец, майстар інкрустацыі саломкай, дэкаратыўнага роспісу па дрэве.
Раённы Дом рамёстваў аб’ядноўвае таленты Клічаўшчыны. Усе разам народныя майстры зберагаюць і прымнажаюць культурныя традыцыі краю, каб звінела песня матчына і жыла, квітнела наша спадчына.
На здымку: Я. Пятраева і Н. Лапаціна прадстаўляюць аб’ёмны выраб майстра Святланы Аляксееўны Жданоўскай, выкананы ў тэхніцы саломапластыкі.
Н. МІКАЛАЕВА.