Лавіся, рыбка, вялікая і малая

Напэўна, так прыгаворваў заядлы рыбак Б. з вёскі Слабодка, калі апускаў у мутную палонку Вольсы незаконныя прыстасаванні для лоўлі рыбы. Ён добра ведаў, што існуе забарона на выкарыстанне рыбалоўных экранаў, аднак рызыкнуў – і папаўся.
Супрацоўнікі міліцыі і райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя склалі на грамадзяніна Б. пратакол, які накіравалі ў суд, канфіскавалі 9 рыбалоўных экранаў.
У адпаведнасці з арт. 15.35 ч. 1 Кодэкса аб адміністрацыйнай адказнасці РБ прадугледжаны штраф ад 10 да 15 базавых велічынь (350 000 – 425 000 рублёў).
Перш чым свавольнічаць на вадаёмах і браканьернічаць, трэба добра падумаць і метадам простых арыфметычных дзеянняў падлічыць, колькі каштуе «дарэмная рыбка».

Галіна ГРУДАВА,

вядучы спецыяліст райінспекцыі
прыродных рэсурсаў і аховы
навакольнага асяроддзя.

One Reply to “Лавіся, рыбка, вялікая і малая”

Добавить комментарий