Кароткім радком: адраджэнне Петрапаўлаўскай царквы ў Бацэвічах
Аб гісторыі Петрапаўлаўскай Бацэвіцкай царквы і адраджэнні яе пойдзе размова на агульным сходзе жыхароў аграгарадка Бацэвічы, які адбудзецца 13 сакавіка.
8 сакавіка ў радзільным аддзяленні раённай бальніцы нарадзіліся тры хлопчыкі. Шчаслівымі бацькамі ў гэты дзень сталі Таццяна і Раман Анішчанкі, Жана і Аляксандр Палуйкі, Алена і Дзяніс Лапухіны.
Нягледзячы на тое, што большасць з нас карыстаецца сучаснымі сродкамі сувязі, жаданне павіншаваць родных паштоўкай па-ранейшаму актуальна. Толькі ў лютым паштавікі раёна прадалі нам амаль на 5 млн. рублёў канвертаў і віншавальных паштовак. 14 кліентаў скарысталі магчымасць адправіць віншаванні з дапамогай паслугі гібрыднай пошты.
У рамках акцыі «Сям’я без насілля» рэйдавая група на чале з Р. Анішчанкам, начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх, наведала сям’ю Макаронак з аграгарадка Бацэвічы, сем’і Камбовічаў, Смірновых, Яфрэмавых у Клічаве.