У ліку ПЕРАМОЖЦАЎ
Каманда УКП «Жылкамгас» нашага раёна ў ліку 28 каманд вобласці прыняла ўдзел у V галіновай спартакіядзе. Камунальнікі спаборнічалі ў лыжных гонках, настольным тэнісе, шахматах, шашках, дартсе і плаванні.
Па выніках спаборніцтваў па шашках Таццяна Дзегцяронак з УКП «Жылкамгас» заняла ІІ прызавое месца; поспехаў у дартсе дабілася яе калега па камандзе Таццяна Куцякова, у якой ІІІ прызавое месца.
Пераможцы ўзнагароджаны грашовымі прэміямі.
Сяргей ЭРТМАН,
інструктар па спорту
УКП «Жылкамгас».