Атэла… на мясцовы манер

Многія казкі пачынаюцца са слоў «Жылі-былі…» Аб тым, як жылі паміж сабой Юрый Ракаў і Алена Міхайлевіч са станцыі Нясята, цяпер меркаваць цяжка. Прынамсі, у поле зроку праваахоўных органаў раней не траплялі.

Але вынікам іх сужыцельства сталі не толькі сумесныя дзеці, але і трагедыя, якая адбылася ў адзін з мінулагодніх вераснёўскіх дзён. Аднойчы Алена з суседам на машыне сужыцеля паехалі па журавіны ды заблудзіліся там. Толькі праз паўтара сутак змаглі дадому вярнуцца. А Юрый, па ўсім відаць, гараваў не ад таго, што родны чалавек мо ў багне згінуў, а расціў-раскручваў у сабе адно пачварнае пачуццё – рэўнасць. Да таго ж, яшчэ добра «падагрэў» сваё гора спіртным. І таму, як толькі ўбачыў сваю сужыцельку, пачаў збіваць яе прама на дарозе. І дома біў люта, здзекаваўся, пагражаў забойствам, катаваў мо гадзіны паўтары – ніяк не мог здаволіцца. Варварства, ды і толькі. У выніку жанчына трапіла на бальнічны ложак з пераломам і мноствам цялесных пашкоджанняў.
І хоць пасля прасіў Юрый у Алены прабачэння і яна прэтэнзій да яго не мела, у адпаведнасці з заканадаўствам па гэтай крымінальнай справе ў адносінах Юрыя Ракава было праведзена следства. Суд вынес справядлівае рашэнне: бліжэйшыя 1 год і 5 месяцаў Ю. А. Ракаў за ўчыненае злачынства правядзе ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Аналагічных выпадкаў ў жыцці нямала. І ў кожным з іх ці не галоўны фактар бяды – алкаголь. Агульна вядома, што спіртное яшчэ нікога не зрабіла разумным, разважлівым, абачлівым. Злоўжыванне ім – гэта трагедыі людзей, паламаныя іх лёсы.
За 2010 год на бытавой глебе ў раёне ўчынена 16 злачынстваў, з іх 1 – забойства, 2 – прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, 4 – пагрозы забойствам, 7 – прычыненне лёгкіх цялесных пашкоджанняў, што пацягнулі кароткатэрміновае расстройства здароўя. Удакладню, што з гэтага агульнага ліку злачынстваў 11 учынена ў стане алкагольнага ап’янення.

Алег МІКУЛОВІЧ,
следчы следчага
аддзялення папярэдняга
расследавання РАУС
капітан міліцыі.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024