Чаму не так, як хочацца?/ Актуальная праблема

У рэдакцыю раённай газеты патэлефанаваў наш чытач Валянцін Іванавіч і ўзняў шэраг праблем. Адна з іх – ад’езд моладзі з сяла. Яго таксама цікавіла пытанне, чаму газета не заклікае моладзь заставацца жыць і працаваць на сяле. Сцвярджаў, што з маладымі зусім не праводзіцца тлумачальная работа. Калі будзе так працягвацца і далей, то хто пракорміць дзяржаву? Размаўляў ён доўга, бо, як кажуць, набалела. Яго зварот менавіта ў рэдакцыю гаворыць аб тым, што, мабыць, акрамя нас няма каму выказаць сваю думку, параіцца, і, калі атрымаецца, паспрачацца.

Прайшоў час, і я вырашыла вярнуцца да гэтай размовы, бо лічу, што ён узняў сапраўды актуальную праблему. У кожнага з нас свае меркаванні на гэту тэму. Я выкажу сваю думку. Цішыня і пакой вузкіх вясковых вуліц ці бяздумны рытм руху гарадскіх дарог? Жывая вада з калодзежа ці хлараваная вадкасць з крана? Гэта можна працягваць доўга. Але давайце звернемся да статыстыкі, якая найбольш яскрава адкажа на пытанні. На пачатку XX ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі пражывала 6 млн. 899 тыс. чалавек. З іх 85,7% — у сельскай мясцовасці, а 14,3% — у гарадах. Да 1941 года колькасць насельніцтва Беларусі дасягнула 9 млн.092 тыс. чалавек. У гарадах — 21,7%, а ў сельскай мясцовасці — 78,3% насельніцтва. Зараз з 9 млн.489 тыс. насельніцтва (па перапісе 2009 г.) ў горадзе пражывае 7 млн.520 тыс. чалавек (74 %), у сяле – 2 млн. 437 тыс. (26 %). Калі параўнаць з 1999 годам, то сельскае насельніцтва краіны зменшылася з 31% да 26 %. Цікавая розніца і ў Магілёўскай вобласці. Сельскае насельніцтва складае 265 тыс., а гарадское – 830. Статыстыка Клічаўскага раёна – тыповая на Беларусі. Зараз у ім пражывае 17, 1 тыс. чалавек, з іх 7,5 тыс. – у горадзе і 9,6 тыс. – у сельскай мясцовасці.
З другога боку, праблема ў тым, што насельніцтва рэзка “старэе”. У многіх раёнах колькасць пенсіянераў перавышае колькасць працаздольных. Знізілася нараджальнасць, бо ў вёсцы зусім не засталося моладзі. Безумоўна, горад спакушае камфортным жыццём. У ім развітая інфраструктура, сетка культурных цэнтраў, магазінаў і медыцынскіх устаноў. У горадзе можна рэалізаваць прафесійныя здольнасці і атрымліваць высокі заробак. Усё гэта прывабна, але ёсць і шэраг адмоўных фактараў жыцця мегаполіса. Жыць на “асфальце” – гэта хранічная стомленасць, бясконцыя стрэсы, частыя хваробы. Па гэтай жа статыстыцы больш за 1 міліярд чалавек пакутуюць хваробамі, якія вызывае дрэнная экалогія. А яшчэ ад 5 да 12 мільёнаў чалавек кожны год гінуць ад хвароб, якія вызваны нізкай якасцю пітной вады. Нельга не адзначыць і тое, што злачынстваў у горадзе ў 8 разоў больш, чым у вёсцы. Ніхто не будзе пярэчыць, што жыць у вёсцы карысна для здароўя. Але аб здароўі, на жаль, пачынаюць клапаціцца толькі на пенсіі. Вяртаюцца ад гарадской мітусні ў родны кут, разводзяць курэй, гусак, даглядаюць козачку (з ёй менш марокі) і дыхаюць чыстым паветрам, вядуць размеранае жыццё, задаволены здаровым харчаваннем. І здаецца ім, што нічога больш не трэба, хіба ж толькі раз_пораз усплываюць ў галаве думы пра дзяцей ды ўнукаў, якія засталіся ў горадзе.
А яшчэ, паважаны Валянцін Іванавіч, згадзіцеся, разважаюць пенсіянеры з погляду свайго ўзросту, таму і не разумеюць, чаму гэта вясковая моладзь не застаецца ў вёсцы. Вы таксама ўвесь час пражылі ў горадзе, а прыйшоў час – вярнуліся на радзіму. У горадзе з душой працавалі, а пасля працы адпачывалі. У вёсцы так жыць немагчыма. І гэты працэс паміж горадам і вёскай цягнецца здаўна і, на жаль, будзе цягнуцца яшчэ доўга. А можа, і няма нічога дрэннага ў гэтым? Напрыклад, у Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі толькі 3-4% працаздольнага насельніцтва паспяхова вырашаюць харчовыя праблемы. А калі-нікалі чуеш інфармацыю і аб перанасычэнні ў гэтых краінах рынку харчовых прадуктаў. Лепшыя ўмовы працы і высокія тэхналогіі, безумоўна, змяншаюць і колькасць працазатрат. У хуткім часе і ў нашых вёсках з’явяцца новыя тэхналогіі. Іх і зараз шмат, але не дастаткова, таму ўмовы працы па-ранейшаму застаюцца цяжкімі і моладзь імкнецца ў горад. Ды і бацькі, безумоўна ж, жадаюць, каб іх дзеці жылі ў горадзе. Цяпер, дзякуй богу, кожны сам выбірае, дзе яму жыць і працаваць. Успомніце, як амаль да 1960 года за кожнага з нас гэта пытанне вырашала праўленне калгаса і сельскі Савет. З вялікімі цяжкасцямі можна было атрымаць пашпарт, бо без яго нельга паехаць на вучобу ці працу. Цікавы факт: на новабудоўлі ў гарады нашай краіны забаранялася прымаць сельскіх жыхароў_беларусаў, затое да нас прыязджалі жыхары іншых рэспублік СССР. Але на будоўлі Сібіры, Далёкага Усходу, Карэліі дазвалялася выязджаць і беларусам. І шмат хто з’язджаў з рэспублікі. Адметна, што вярталіся яны ўжо ў гарады, дзе мелі магчымасць уладкавацца на працу па спецыяльнасці, а значная частка так і засталася ўдалечыні ад радзімы.
Нельга сказаць, што адтокам насельніцтва з сельскай мясцовасці не займаліся органы дзяржаўнага кіравання. Шмат чаго рабілася і робіцца зараз. У Беларусі на дзяржаўным узроўні прынята і працуе Праграма адраджэння вёсак. Толькі ў нашым раёне за апошні час расквітнелі аграгарадкі Бацэвічы, Максімавічы, Коўбча, Стары Востраў, Дзмітраўка, Заполле, Нясята. Адраджаюцца Доўгае, Слабодка. А як цудоўна жывуць у Арэхаўцы! Гэты аграгарадок з кожным годам прыцягвае ўсё больш і больш моладзі. Шмат яе і ў Бацэвічах. Так што сумаваць не будзем яшчэ і па той прычыне, што статыстыка мае і станоўчыя звесткі: з 2025 года ў Еўропе пачнецца адваротны працэс. Шмат жадаючых з горада будуць перасяляцца ў сельскія мясцовасці. Дажывём – пабачым.
Што тычыцца вашых пытанняў, Валянцін Іванавіч, непасрэдна да нашай газеты, адкажу. Матэрыялаў пра моладзь і для яе мы друкуем шмат. Моладыя людзі чытаюць нашу газету, друкуюць свае артыкулы, заходзяць да нас і дзеляцца навінамі жыцця, працы, адпачынку. Дзяўчаты і хлопцы пішуць вершы, апавяданні, і мы з вялікім задавальненнем дапамагаем праяўляць іх літаратурныя здольнасці. А вось заклікі і прызывы застацца ў сяле не змяшчаем, бо, ўрэшце-рэшт, гэта справа асабіста кожнага чалавека, які сам вырашае свой лёс.

Людміла МАРЧАНКА.

Последние новости

Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024
Официально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения пройдёт 26 апреля

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024

Рекомендуем

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024