У аптэку – за сродкамі прафілактыкі

Часцей за ўсё ў аптэку мы накіроўваемся, калі ўжо захварэлі і трэба ратавацца.
Але ж можна гэтага пазбегнуць, калі загадзя паклапаціцца аб сабе і сваіх блізкіх. Думаецца, цяпер – самы час: грып наступае ж паўсямесна.
Аб тым, якія прафілактычныя сродкі прапануе пакупнікам цэнтральная раённая аптэка № 81, на наша запытанне адказвае намеснік загадчыка Святлана Васільеўна Чыжонак:
– Прафілактычных сродкаў ад вострых рэспіраторных захворванняў і грыпу ў нас вялікі пералік. Назаву толькі некаторыя з іх. Напрыклад, можна выкарыстоўваць супрацьвірусную і супрацьмікробную «Аксалінавую» мазь. Ёй двойчы, раніцай і ўвечары, змазваюць слізістыя абалонкі носа на працягу 25 дзён, пры кантакце з хворымі таксама.
Да супрацьвірусных і імунамадэліруючых адносяцца прэпараты «Рэмантадзін», «Арпетол», «Кагацэл», «Цэклафетон», «Грапрынасін» і іншыя. У наяўнасці лекавыя травы і іх зборы. Ёсць гомеапатычныя сродкі, напрыклад, «Анаферон».
У продажы і прэпараты, якія ўстараняюць сімптомы ВРЗ і прастуды (павышаную тэмпературу, галаўны боль, дрыжыкі, боль у мышцах і суставах і г. д.). Гэтыя лекі найбольш эфектыўныя ў самым пачатку захворвання. Пералік іх вялікі: «Колдрэкс», «Фервекс», «Антыфлу», «Рынзасіп», «Тэрафлю» і іншыя.
Увогуле, ніякіх праблем з наяўнасцю самых розных прафілактычных сродкаў як для дарослых, так і для дзяцей, няма. Галоўнае, паклапаціцца аб сабе наперад, не ўпусціць час.

Ніна ІЗОХ.

One Reply to “У аптэку – за сродкамі прафілактыкі”

  1. Гэты матэрыял не для газеты, а для «чайнікаў». Пісаць няма аб чым?

Добавить комментарий