Па выніках перапісу ў раёне пражывае…/Кароткім радком

У раёне адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Старшынёй савета ветэранскай арганізацыі выбраны В. М. Сазонаў, адказным сакратаром – З. І. Самец, намеснікам старышні савета ветэранаў – К. А. Харчанка.

Падрыхтоўка сельскагаспадарчай тэхнікі і глебаапрацоўчых агрэгатаў да веснавых палявых работ у раёне вядзецца поўным ходам.

Па выніках перапісу, у раёне пражывае 17,2 тыс. чалавек, з іх 49% – мужчыны, 51% – жанчыны.

У 2011 годзе працягваецца акцыя «Сям’я без насілля». Створаны рабочыя групы, у складзе якіх – супрацоўнікі ўстаноў адукацыі, культуры, сацыяльнай сферы, рэдакцыі раённай газеты. Каардынатар акцыі «Сям’я без насілля» – раённы аддзел унутраных спраў.

Добавить комментарий