Калядны турнір

У традыцыйным калядным шахматным турніры, які прайшоў у Максімавічах, сёлета прынялі ўдзел мацнейшыя шахматысты раёна, сярод якіх М. Ф. Нікіцін, В. М. Сазонаў, майстры спорту А. Г. Булаўка, А. М. Міхалап, першаразраднікі А. В. Дрэнь, С. М. Касякоў, В. В. Якімавец, І. І. Яшчук, В. С.Ялоўскі, Ю. Л. Фірагін. Па рэзультатах партый перамогу атрымаў А. Г. Булаўка, на другім месцы – С. М. Касякоў, трэцяе прызавое месца заняў А. М. Міхалап.

Пераможцы ўзнагароджаны падарункамі праўлення КСВК «Калгас «Радзіма».

Добавить комментарий