Темы

Афіцэр – прафесія сапраўдных мужчын. Якую магчымасць дае яна сёння?

Вайскоўцы з дзяцінства выклікалі ў мяне павагу, – расказвае будучы афіцэр Узброеных Сіл РБ Раман Сарокін. – Я любаваўся іх сабраным і падцягнутым выглядам, акуратнай, бездакорнай выпраўкай. І сам вельмі хацеў служыць у арміі. А ў Магілёўскім абласным ліцэі – там профільныя фізіка і матэматыка – у нас быў выдатны выкладчык дапрызыўнай падрыхтоўкі. Ён навучыў нас многаму, а мяне яшчэ больш умацаваў у
жаданні служыць Айчыне.

Раман Сарокін цяпер авалодвае спецыяльнасцю ваеннага інжынера. Ён курсант ваенна-тэхнічнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Мае статус ваенаслужачага, які праходзіць службу па кантракту (ён заключаны ўжо на 10 гадоў), навучаецца ў інтарэсах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
У першай палове лютага Раман быў у бацькоў у Дзмітраўцы ў канікулярным
14-сутачным водпуску. Тады і адбылося наша знаёмства.
Мой субяседнік адразу пакарае сваім напорыстым характарам, пазітыўнай энергетыкай, не па гадах сур’ёзнасцю, разважлівасцю і ўжо армейскай выпраўкай, хоць вайсковую форму надзеў толькі мінулым летам. Таварысцкі, гаваркі, ён з ахвотай і цікава расказвае аб лекцыях і камандзірах, занятках спортам і самападрыхтоўкай, усім тым, чым запоўнены будні курсантаў БНТУ.
Афіцэр – прафесія сапраўдных мужчын. Якую магчымасць дае яна сёння?
– Аснова гэтай прафесіі – прызванне. Ад нас патрабуецца мэтанакіраванасць, стараннасць, ініцыятыва. У час вучобы мы знаходзімся на поўным дзяржаўным забеспячэнні, атрымліваем якасную адукацыю. Нам гарантавана працаўладкаванне пасля вучобы. Маем магчымасць прафесійнай кар’еры. Існуюць сацыяльныя гарантыі ваеннаслужачым, ёсць дастойная аплатапрацы. Мы ўжо і зараз атрымліваем штомесяц грашовае забеспячэнне. На свае патрэбы хапае, можна і родным крыху дапамагчы.
– Узровень паспяховасці цяпер – галоўны крытэрый?
– Мы ж набываем ваенную прафесію, таму і веды павінны быць адпаведнымі. А ўмовы для вучобы на факультэце ёсць: бібліятэка, камп’ютарныя класы, мульцімедыйнае абсталяванне, сучасная навукова-лабараторная база і г. д. Ад паспяховасці, актыўнасці ўдзелу ў грамадскім жыцці многае залежыць. Напрыклад, па выніках сесіі маеш 8, 9, 10 балаў,– кожныя выхадныя як заахвочванне – звальненне да дому. Усе курсанты нашага курса – члены БРСМ. Ёсць розныя магчымасці праявіць сябе. Напрыклад, восенню мае сакурснікі ўдзельнічалі ў тэлеконкурсе «Армейская зорка».
– А як жыццё ў цэлым?
– Як і належыць, па армейскаму Статуту. У 6 гадзін раніцы пад’ём, абавязкова фіззарадка на свежым паветры, вучоба, спорт, перад сном крыху ўласнага часу, адбой у 22.00.
Да трэцяга курса мы на казарменным становішчы, пасля будзе свабодны выхад у горад.
Жывём у асобным інтэрнаце № 10 БНТУ гасцінічнага тыпу, на ўсіх пяці паверхах – курсанты пяці курсаў. Хоць усе ўмовы для нас створаны, кожны мае і ўласны камп’ютар, ноўтбук, таму зрабілі самі лакальную
сетку ў інтэрнаце для ўсіх курсантаў.
– Твой водпуск першы? Як яго праводзіш?
– За паўгода вучобы я ўжо чатыры разы па двое сутак быў дома. А водпуск першы. Наведаўся ў родную Дзмітраўскую школу, сустракаўся з настаўнікамі, з вучнямі правёў гутарку па прафарыентацыі. Спадзяюся, што хтосьці з іх выбара прафесію афіцэра; прынамсі, старшакласнікам было цікава, пытанні задавалі розныя.
Завітаў у ліцэй, таксама было прыемна пабачыць сваіх педагогаў. Ну і, вядома ж, сустракаюся з сябрамі, а яшчэ хочацца пабольш пабыць з роднымі. У сям’і я меншы, ёсць яшчэ тры сястры і ўжо пяць пляменнікаў. На святы, ды і не толькі, збіраемся ўсе разам у бацькоўскай хаце. А працаваць, дык таксама чарадой.
Наша сустрэча праляцела як адно імгненне. Я была задаволена, што журналісцкія шляхі-дарогі зноў прывялі да цікавых людзей.
Кожны чалавек – асоба, кожная сустрэча – падзея, якая застаўляе па-новаму зірнуць на жыццё. Сёння я толькі парадавалася за бацькоў Рамана Сарокіна – Людмілу Мікалаеўну і Аляксандра Мікалаевіча.
Яны выхавалі годнага сына. Разумнага, мэтанакіраванага, з вялікім сэрцам, бо шкадуе кожнага са сваіх родных, працавітага, бо раней тры сезоны адпрацаваў на збожжатаку і цяпер не адракаецца сялянскіх каранёў, не саромеецца ўзяць у рукі касу або накалоць дроў. Надзея, памочнік, абаронца родных і Радзімы, а гэта словы аднакарэнныя.

Ніна ІЗОХ.

Последние новости

ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Партии

Ряды коммунистов пополняются

23 апреля 2024
Безопасность

Будни спасателей

22 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
Земляки

История страны – неотъемлемая часть её гражданина

22 апреля 2024
Лясная гаспадарка

Уратаваць маладыя сосны ад дзікай жывёлы

21 апреля 2024

Рекомендуем

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Дань уважения мужеству

10 апреля 2024
Беларусь помнит

Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать

11 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024