Темы

Малако, як і хлеб, – прадукт стратэгічны

Валянціна Васільеўна Астроўская і Ала Фёдараўна Мацюшонак – прызнаныя майстры сваёй справы. Амаль па чатыры гады працуюць на свінатаварнай ферме УКСП «Саўгас «Вольса». Абедзве – у ліку пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў 2009 годзе: Валянціна Васільеўна – сярод аператараў па абслугоўванні свінаматак з парасятамі, Ала Фёдараўна –
сярод аператараў па адкорму свіней. Факт мнагазначны. Ён шмат гаворыць аб узроўні развіцця гэтай галіны ў
гаспадарцы. І яшчэ больш характарызуе асабіста старанных жанчын-працаўніц. Трапна падмечана ў народзе: «Руплівая пчала і з горкіх траў мёд збірае».

Днём учарашнім ужо стала цёплае лета з роснымі буйнымі тра вамі – таннымі кармамі для жывёлы. Сёння задача нумар адзін для кожнага калгаса і саўгаса – не здаць пазіцый, якія дасягнуты ў вы ніку эфектыўнага выкарыстання пашавага перыяду. У гаспадарках раёна ўжо завершана падрыхтоўка ферм і іншых жывёлагадоўчых
аб’ектаў да работы ў зімовых умовах, жывёла пераведзена на зімо ва стойлавае ўтрыманне. Гэтымі клопатамі жывуць і ва УКСП «Саў гас «Вольса». У гаспадарцы больш як 1900 галоў буйной рагатай жывёлы (з іх 665 – дойны статак) ды яшчэ і 1638 свіней. Утрымліва ецца жывёла на Клічаўскай,  змітраўскай, Стаяльскай МТФ, ферме па гадоўлі і адкорму буйной рагатай жывёлы ў Клічаўскіх Пасёлках, свінатаварнай ферме.

Задзімаюць часам сцюдзёныя паўночныя вятры, ды і слупок
тэрмометра апускаецца ўсё ніжэй. У «Вольсе» да гэтага гатовы. У хлявах чыста і суха, бо загадзя адрамантавалі дахі, уцеплілі вокны, абабілі іх поліэтыленавай плёнкай, ушчыльнілі ўсе вароты. Практычна ўсё зрабілі ўласнымі сіламі, на Дзмітраўскай МТФ дапамагалі і шэфы з мясцовага ўчастка УКП «Жылкамгас». Адсюль і належны тэмпературны рэжым ва ўсіх памяшканнях. У кармушках – канцэнтраваныя кармы, сена, пастаянна ёсць пітная вада. Жывёла здаровая, укормленая. У гэтым упэўнілася, наведаўшы розныя жывёлагадоўчыя фермы саўгаса,  пагутарыўшы са спецыялістамі галіны, жывёлаводамі. «Рыхтуй сані летам», — раіць народная мудрасць. Яна на
ўзбраенні і ў калектыва саўгаса. На зімовы перыяд тут сёлета выдзелена ўласных кармоў для грамадскага статка 21,7 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. А ёсць кармы – ёсць і падмурак для нармальнай
зімоўкі. Сёння ў «Вольсе» жывёлу кормяць так, як рэдкі гаспадар дома – уласную рагулю.
—Цяпер жывёла ўжо на зімовым рацыёне кармлення, — расказвае галоўны заатэхнік саўгаса Генадзь Цітавіч Койпіш. – У ім сянаж, сілас, сена, канцэнтраваныя кармы. Апошнія робім самі. Гады два таму саўгас купіў уласную міні-драбілку для размолу збожжа на муку. У яе дабаўляем розныя неабходныя бялкова”вітамінныя дабаўкі – высокакаларыйныя кармы гатовы. Для сбалансаванасці рацыёну па бялку і цукру жывёле штодня даём яшчэ жмых рапсавы, піўную драбіну, патаку – адходы харчовай вытворчасці, якія завозім у саўгас з розных заводаў Беларусі.
У саўгасе «Вольса», які ўзначальвае Ігар Уладзіміравіч Скараходаў, адной з першачарговых задач лічаць тэхнічнае пераўзбраенне жывёлагадоўчай галіны. Узяць хаця б Клічаўскую малочнатаварную ферму, дзе ўтрымліваецца зараз больш за 400 галоў буйной рагатай жывёлы. Тут раней быў устаноўлены новы малакаправод на 200 кароў, сёлета такі ж яшчэ на 100 паставілі і ў другім
хляве фермы. Ёсць надзейны 4″тонны халадзільнік. Безадказна працуюць сістэмы гноевыдалення і водапаення. Гаспадарлівы падыход да справы дае свае вынікі. За 9 месяцаў на ферме атрымалі 773 тоны валавых надояў малака, што на 60 тон больш мінулагодняга паказчыка. Калі браць у разліку на адну фуражную карову, то гэта па 3482 кілаграмы (плюс да леташняга па 125
кілаграмаў).
Зыход любой справы вырашаюць людзі. Гэта адзін з важнейшых фактараў развіцця і сельгасвытворчасці. У жывёлагадоўчай галіне «Вольсы» занята 76 чалавек, з іх 10 – спецыялісты, 23 – аператары машыннага даення, 4 – свінаводы, а яшчэ даглядчыкі жывёлы, вартаўнікі і іншыя рабочыя. У кожнага з іх ёсць сям’я, таму сацыяльным задачам – асаблівая ўвага. Тут добра рашаецца кадравая праблема, бо ёсць жыллё, прычым палова – у Клічаве. Па дзяржаўнай Праграме адраджэння і развіцця сяла за папярэднія 5 гадоў і 9 месяцаў гэтага года ў саўгасе «Вольса» узведзена 54 дамы прысядзібнага тыпу. Саўгасны жылы пасёлак узнік у паўднёва-заходняй частцы горада па вуліцах Крываноса і Магілёўскай, завулку Палявым. Пабудаваны дамы і ў вёсках Стаялава, Дзмітраўка. Ёсць і належныя заробкі. У прыватнасці, сярэдняя зарплата за верасень па гаспадарцы склала ў эквіваленце 250 долараў ЗША. А калі да чалавека з увагай і клопатам, то і на аддачу можна разлічваць. Ад вытворчасці малака,
мяса, хлеба залежыць дабрабыт сямей, заможнасць саўгаса. Гэта разумее кожны з калектыву УКСП «Саўгас «Вольса» і працуе на рэзультат.

Ніна ІЗОХ

Последние новости

В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024
Спорт

Время отдыха и спорта

19 апреля 2024
ВНС-2024

День информирования. Обратная связь

19 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В Беларуси

Беларусь реализует совместно с Россией новый космический проект

16 апреля 2024
Официально

В Беларуси учрежден нагрудный знак делегата ВНС

16 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Навык плюс креативность – гарантия успеха

16 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024

Рекомендуем

Сельское хозяйство

Сезон посевных: кличевские аграрии используют современные технологии и технику для богатого урожая

9 апреля 2024
Праздники

Праздник истинных патриотов

9 апреля 2024
Общество

От качества кадровой политики зависит будущее организации

9 апреля 2024
Духовное

ПРАЗДНИК БЛАГОВЕЩЕНИЯ ПРЕСВЯТОЙ БОГОРОДИЦЫ В ОДНОИМЕННОМ ХРАМЕ Г. КЛИЧЕВА

8 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
Кличевщина

У раёне

9 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Дань уважения мужеству

10 апреля 2024