Папоўняцца рады раённых медыкаў
Сёлета калектыў медработнікаў раёна папоўняць маладыя спецыялісты. Служыць клятве Гіпакрата ў раённай бальніцы будуць выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі : лор – урач, урач – рэаніматолаг. Урач – тэрапеўт будзе накіраваны ў Доўгаўскую ўчастковую бальніцу. Клічаўскі раён стане першым працоўным месцам таксама для 2 участковых фельчараў, медыцынскай сястры. Да выканання сваіх абавязкаў яны прыступяць ў пачатку жніўня. А вось медсястра прыёмнага аддзялення Вікторыя Васільеўна Пірожнікава, пасля заканчэння Мінскага медыцынскага каледжа, ўжо працуе ў райбальніцы. Дзяўчыне тут падабаецца. Вопытныя, кваліфікаваныя калегі заўсёды дадуць параду. Дапамогуць, Вікторыя ўпэўнена, што ўсё ў яе
атрымаецца, галоўнае — ёсць жаданне дасягнуць ўласных працоўных вяршынь