Курс на перспектыву

Шлях станаўлення і развіцця спажывецкай кааперацыі Беларусі быў нялёгкім і няпростым. Асноўныя этапы развіцця адлюстроўваюць гісторыю нашага народа, з’яўляюцца яскравым сведчаннем таму, з якімі цяжкасцямі прабівалі сабе дарогу новыя прагрэсіўныя грамадска-эканамічныя структуры, узнікненне якіх было выклікана самім жыццём.

І тым не менш, спажывецкая кааперацыя набірае моц. Расшырыліся маштабы, удасканальваюцца формы і метады дзейнасці. Яе ролю ў вырашэнні эканамічных і сацыяльных задач грамадства пераацаніць
немагчыма. Выкарыстоўваючы свой больш чым стогадовы вопыт узаемадзеяння з насельніцтвам, пераважна сельскім, айчынная спажывецкая кааперацыя сёння стаіць на варце аховы яго інтарэсаў, аказвае шырокі спектр паслуг. Яна захавала сваю значнасць і ўплыў
у нялёгкіх сучасных рэаліях, выстаяла і працягвае дзейнічаць як цэласная сістэма. Напярэдадні прафесійнага свята мы гутарым са старшынёй праўлення раённага спажывецкага таварыства Віктарам Іванавічам ВОРАХАВЫМ, кіраўніком прынцыповым і патрабавальным, вопытным, цікавым, камунікабельным чалавекам.

— Віктар Іванавіч, раённае спажывецкае таварыства ўжо не адзін год утрымлівае лідзіруючыя пазіцыі ў сферы абслугоўвання не толькі ў раёне, а і ў вобласці. Падзяліцеся, калі ласка складаемымі поспеху?

— Агульны поспех магчымы толькі пры максімальнай аддачы кожнага, хто працуе ў калектыве. Наш багаты на сур’ёзных, вопытных, надзейных спецыялістаў, прадаўцоў, якія ажыццяўляюць гандаль на ўзроўні, якога патрабуе дзень сённяшні. Відаць, гэта і ёсць аснова поспеху.

Дарэчы, па выніках гаспадарча-фінансавай дзейнасці за 2009 год наша спажывецкае таварыства заняло 3 месца сярод калектываў кааператыўных арганізацый вобласці і ўзнагароджана Ганаровай граматай аблспажыўсаюза. На сённяшні дзень у нас працуюць 59
магазінаў гандлёвай плошчай 6260 м. кв., што складае 366 кв.м у разліку на 1000 жыхароў (пры нарматыве 260 м. кв). Малыя населеныя
пункты, якіх у раёне 92, абслугоўваюць 3 аўтамагазіны. Сярэднемесячны тавараабарот за 5 месяцаў гэтага года склаў 28 мільёнаў рублёў. Значную ўвагу ўдзяляем умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы  аб’ектаў. Гэтага патрабуе само жыццё. Сёння пакупнікі жадаюць, каб у магазінах было камфортна і зручна рабіць пакупкі, каб быў шырокі асартымент тавараў. А для гэтага неабходны і плошчы, і адпаведнае абсталяванне. Летась на гэтыя мэты было зрасходавана 499 мільёнаў рублёў капітальных укладанняў. За кошт доўгатэрміновых крэдытаў набыта 30 адзінак халадзільнага абсталявання на суму 117 мільёнаў рублёў. Для дастаўкі тавараў купілі 2 аўтамабілі на 64 мільёны рублёў. Таксама за кошт доўгатэрміновага крэдыту ў суме 85 мільёнаў рублёў набылі міні-магазін “Суседзі”, які ўстаноўлены ў мікрараёне шматпавярховак. У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця сяла было
праведзена ўдасканальванне гандлёвай сеткі ў аграрадках Нясята і Дзмітраўка. Сёлета праведзена рэканструкцыя магазіна “Універсам”.  Зроблены касметычны рамонт унутры і звонку, павялічана гандлёвая плошча, заменена халадзільнае абсталяванне, устаноўлена аўтаматызаваная сістэма ўпраўлення (штрых-кадзіравання тавараў).
За 5 месяцаў сёлетняга года тэмп росту рознічнага тавараабароту ў супастаўных цэнах склаў 108,3 % пры прагнозе 107 %. Прадпрыемствамі грамадскага харчавання за гэты перыяд выпушчана уласнай прадукцыі
на 327,5 мільёна рублёў, што ў супастаўных цэнах на 7,1 % больш, чым летась. Аб’ём вытворчасці спажывецкіх тавараў за 5 месяцаў года склаў 2119,3 мільёна рублёў або 18,9 % у рознічным тавараабароце. На
102,7 % павялічылася вытворчасць хлебабулачных вырабаў, на 136,1 % — паўфабрыкатаў, на 108,2 % — перапрацоўка мяса.

— Віктар Іванавіч, залаты фонд любога прадпрыемства – гэта яго людзі. За кожнай лічбай стаіць штодзённая карпатлівая праца чалавека. Хто сёння ў ліку правафланговых ў раённым спажывецкім таварыстве?

— Слоў падзякі за добрасумленную, адказную працу, адданасць справе заслугоўвае кожны, хто звязаў свой лёс з гэтай нялёгкай працай: і спецыялісты, і тыя, хто штодня, у будні і ў святы стаіць за прылаўкам магазінаў, дастаўляюць тавары, вырабляюць прадукцыю, абслугоўваюць насельніцтва ў рэстаранах і кафэ. Сярод іх В. І. Салавей, загадчык магазіна
“Мэбля”, І. Л. Акімава, загадчык магазіна “Цераболь”, І. А. Перуноўскі, намеснік старшыні па будаўніцтву, Р. М. Пугач, загадчык магазіна аграгарадка Новыя Максімавічы, З. В. Кавалёнак, эканаміст таварыства, В. М. Кісялёва, начальнік участка ЧУП “Камбінат кааператыўнай прамысловасці”, А. М. Казінец, повар, Л. А. Рыбчонак, каладаўшчык, С. П. Шэх, галоўны бухгалтар раённага спажывецкага таварыства і мноія іншыя. Усе яны робяць шмат, каб рос прэстыж нашай сістэмы. І за гэта ім шчырая ўдзячнасць. Я ад усёй душы віншую калектыў раённага спажывецкага таварыства, ветэранаў галіны з прафесійным святам! Жадаю моцнага здароўя на доўгія гады, поспехаў, міра, шчасця і дабрабыту. Сёлета наша свята супала з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Пажаданні ўсяго самага найлепшага з нагоды гэтай даты я таксама адрасую маім калегам і ўсім
клічаўлянам. Упэўнены, мы зробім усё ад нас залежачае, каб мацаваўся аўтарытэт, дабрабыт нашай роднай Беларусі.

Последние новости

Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения пройдёт 26 апреля

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Партии

Ряды коммунистов пополняются

23 апреля 2024
Безопасность

Будни спасателей

22 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024

Рекомендуем

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Беларусь помнит

Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать

11 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024