«Буду салдатам!»

– гаворыць клічаўлянін Раман Лапко сябрам, знаёмым і блізкім, калі пытаюцца пра асабістыя справы. Сёлетні год у яго знакавы, са своеасаблівымі пераменамі ў лёсе. Атрыманы дыплом аб заканчэнні Клічаўскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа і нарэше здзейсніцца яго мара дзяцінства. Сёння на руках у юнака павестка аб прызыве ў беларускую армію. На службу яго ўрачыста праводзіць сям’я, у якой надзейнай і трывалай апорай была і ёсць родная і мілая маці, Вольга Мікалаеўна. Менавіта яна годна выхавала сына ў хлопца якасці, таму ён адабраны ў элітныя войскі Мінскага гарнізона.

“Ведаю, што з многім новым, незнаёмым сустрэнуся, але ўспрымаю ўсё як неабходнае на шляху ў будучыню. Ўпэўнены, усе цяжкасці пераадолею, бо аснова наша трывалая.
Многае можам самі. Асабіста ў мяне дружба са спортам, сяброўскія адносіны з аднагодкамі, паразу менне са старэйшымі, лічу, што гэта той багаж, які стане кропкай апоры ў справах армейскіх і я ўпэўнены, што годна пранясу славу тых клічаўлян, хто дастойна ў свой час быў салдатам Айчыны.

На здымку : Р. Лапко
Святлана МАРОЗ

Добавить комментарий