Сяўба-2010. Каб радзіла зямля

Сяўба  працягваецца.  На  чарзе – аднагадовыя  культуры, у  тым  ліку  кукуруза, якая  прызначаецца  на  «зялёнку»  для  нарыхтоўкі  сіласу.  А  «каралева  палёў»  любіць  добра  запраўленую, тлустую  глебу.  Вось  і  ў  КСВК  «Калгас  імя  Тэльмана»  рыхтуюць  палеткі  як  след,  бо калгаснае  пагалоўе  буйной  рагатай  жывёлы  расце,  а  яму  патрэбны  кармы.

Вывезена  ў  бурты  на  поле  9,6  тысяч  тон  арганічных  угнаенняш,  унесена  іх  ?  тысяч  тон.  На  гэтых  работах  занята  калгаснае  спецыялізаванае  звяно. На  пагрузчыку  «Амкадор»  шчыруе  першакласны  механізатар  Мікалай  Мікалаевіч  Курыльчык,  а  на  ўнясенніт  арганікі  на  трактарах  МТЗ  з  раскідвальнікамі – механізатар  Аляксандр  Канстанцінавіч  і  Анатоль  Юльянавіч  Паркалаў.  Людзі  адказныя,  высокай  працоўнай  дысцыпліны, спецыялісты  вопытныя,  з  любой  тэхнікай  на  «ты».  Круглы  год  яны  заняты  на  розных  сельскагаспадарчых  работах.  А  якасць  нязменная – выдатная!

One Reply to “Сяўба-2010. Каб радзіла зямля”

Добавить комментарий