Са святам, шэфы!

У  нашага  сацыяльнага  прытулку шмат  сяброў.  І  гэта  зразумела:  тут  дзеці,  у  якіх  пры  жывых  бацьках  горкая  доля.  Таму і  імкнуцца  сагрэць  малых  людзі  з  вялікім  сэрцам.  Вось  ужо  3  гады  як  нашымі  шэфамі  з’яўляецца  абласное  ўпраўленне  РУП  «Белтэлекам».  Для  рабыт  яны  робяць  шмат,  не  пакідаюць  ні  ў  святы,  ні  ў  будні.

Напрыклад,  летась  дзеці  былі  запрошаны  на  прафесійнае  свята  шэфаў – Дзень  работнікаў  радыё,  тэлебачання  і  сувязі  ў  горад  Магілёў.  Малыя  падарылі  ім  віншавальную  канцэртную  праграму.  А  сюрпрызам  юным  артыстам  сталі  экскурсіі  па  абласным  цэнтры  і  ў  Магілёўскі  заасад.

А  днямі  ў  прытулак  для  выхаванцаў  паступіла  ад  шэфаў  рознае  спартыўна-гульневае  абсталяванне, у  тым  ліку  трэнажоры,  усяго  больш  як  на  5  мільёнаў  рублёў.

Шчырая  ўдзячнасць  вам,  шаноўныя.  З  прафесійным  святам,  поспеху  і  працвітання  прадпрыемству,  здароўя  і  асабістага  шчасця  кіраўніцтву  і  ўсім  работнікам  сувязі.

Т. ФЯСЬКО,

дырэктар  ДУА  «Клічаўскі раённы  сацыяльны  прытулак»

Добавить комментарий