Каб прэстыжна было жыць у вёсцы

У  Пасланні  беларускаму  народу і  Нацыянальнаму  сходу  Прэзідэнт  А. Р. Лукашэнка  падкрэсліў,  што  паляпшэнне  эканомікі  АПК – цэнтральная  задача  новай  аграрнай  праграмы на  наступны  пяцігадовы  перыяд.  А  гэта  значыць,  што  хлебаробам  неабходна  праявіць  не  толькі  сваё  прафесіянальнае  майстэрства і  адказнасць,  але  і  ўменне  ацэньваць  сітуацыю, праяўляць  дзелавую  актыўнасць.  А  заадно  вырашаць  яшчэ  адну  набалелую  праблему – паднімаць  на  якасна  новы  ўзровень  прэстыж  сялянскай  працы  і  вясковага  жыцця.

Механізатар  СВК  «Калгас  імя  Будзённага»  Павел  Драчоў  яшчэ  толькі  пачынае  сваю  працоўную  біяграфію.  Працуе  на  энерганасычаным  трактары  «Беларус».  У  веснавую  пасяўную  юнак  уносіў  мінеральныя  ўгнаенні  і  падсяваў  шматгадовыя  травы.  Стараецца  выконваць  даручаную  справу  якасна  і  перавыконвае  дзённыя  нормы  выпрацоўкі.  А  сёння  вось  гэтым  букентам  веснавых  кветак  Павел  віншуе  ўсіх  клічаўлян  з  Першамаем,  святам  вясны  і  працы!

А. СУДНІК

Добавить комментарий