Сяўба яравых збожжавых і зернебабовых
АПК: комплекс работ
Інфармацыя ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама па стану на 15 красавіка
Сяўба яравых збожжавых і зернебабовых набірае тэмпы. З неабходных 3004 гектараў пасеяна 1408 гектараў (47%). З іх 114 гектараў пшаніцы, 561 – ячменю, 473 – аўсу, 130 – трыцікале, 105 – зернебабовых. Найбольш эфектыўна работы вядуць у КСВК “Калгас “Радзіма” (пасеяна 67,3% ад неабходнага), УКСП “Саўгас “Добраахвотнік” (64%), СВУ “Зарэчны” (52,2%), КСВК “Калгас імя леніна” (49,3%).
Пад яравую сяўбу падрыхтавана 2376 гектараў глебы.
Калгасы і саўгасы раёна ў гэтыя дні вядуць комплекс сельскагаспадарчых работ: пасеяна 906 гектараў шматгадовых траў; падкормлена мінеральнымі ўгнаеннямі 5151 гектар азімых зернебабовых (75,4%), 1922 гектары – азімага рапсу (76,3%), 2063 гектары – шматгадовых траў (44,9%), 3007 гектараў – сенажацяў і пашы.
Н. Ізох