Темы

“Міс каледж-2010”

Прызнаюся,  за  дзве  гадзіны,  якія  доўжыўся  конкурс  маладосці,  прыгажосці  “Міс  каледж-2010“,  атрымала  такі  зараз  бадзёрасці,  аптымізму,  што  хопіць  на  некалькі  дзён.  Гэта  былі  гадзіны  адпачынку,  задавальнення,  кудысьці  далёка  адышлі  штодзённыя  турботы,  праблемы.

Адна  за другой  на  сцэну  выходзяць  галоўныя  гераіні  дзейства:  Вера  Мядзведзева,  Кацярына  Бармацько,  Вольга Шэх,  Алена  Стрыгун,  Алена  Каўшырка.  Нездарма  словы  “маладосць”  і  “вясна”  у  нашым  разуменні  непадзельныя – усе  дзяўчаты,  як  адна, – прыгажуні,  па  праву  дастойныя  ганаровага  звання  самай  прыгожай,  разумнай,  абаяльнай.

У  першым  заданні  конкурсу,  якое  называлася  “Візітка“,  дзяўчаты  расказвалі  аб  сваіх  інтарэсах,  здольнасцях, марах,  дэманстравалі  фотаздымкі.  Як  стала  вядома,  амаль  усе  ўдзельніцы  конкурсу – клічаўлянкі,  акрамя  бабруйчанкі  Веры  Мядзведзевай.  Рашэнне  прыняць  удзел  у  конкурсе  некаторым  з  іх  далося  нялёгка:  не  кожная  дзяўчына  адважыцца  выйсці  на  сцэну.  Для  некаторых  з  іх  гэта  было  першае  выступленне.  Аб  тым,  што  канкурсанткі  паспяхова  справіліся  з заданнем,  сведчылі  высокія  адзнакі  журы.

У  другім,  інтэлектуальным  выпрабаванні,  лідзіравала  Алена  Стрыгун,  навучэнка  125-й  групы.  Яна  хутчэй  за  ўсіх  давала  адказы  на  жартоўныя  пытанні,  загадкі,  якія  задавала  вядучая  і  арганізатар  святочнага  мерапрыемства  Ала  леанідаўна  Храпко.  Добрыя  веды  паказала  ў  гэтым  выпрабаванні  і  пашпартыст  каледжа  Вольга  Шэх,  якая  выступала  пад  нумарам  “3”.

Увогуле  барацьба  паміж  канкурсанткамі  была  вострай і  напружанай.  Дзяўчаты  дэманстравалі  свае  вакальныя  і  акторскія  здольнасці,  выступілі  і  ў  ролі  дызайнераў,  прадставілі  гледачам  касцюмы  будучага  з  самых  розных  матэрыялаў.

Кожная  жанчына,  як  вядома,  захавальніца  сямейнага  дабрабыту,  гаспадыня  і  маці.  У  конкурсе  “Гаспадынька”  дзяўчаты  прапанавалі  пакаштаваць  прыгатаваныя  імі  кулінарныя  стравы,  якія  журы  ацаніла  на  “выдатна”.

Па  выніках  конкурсу  найбольшую  колькасць  балаў  набрала  канкурсантка  пад  нумарам  “4”  Алена  Стрыгун  і  заваявала  ганаровае  званне  і  карону  “Міс  каледж-2010”.  “Міс  сымпатыя  гледачоў”  прысуджана  Вользе  Шэх,  “Міс  вясна”  стала  Кацярына  Брамацько,  “Міс  абаянальнасць” – Вера  Мядзведзева,  званне  “Міс  каханне”  прысуджана  Алене  Каўшырка.

Парадавалі  сваім  выступленнем  і  самадзейныя  артысты  каледжа.  Песні  ў  выкананні  Аляксандра  Сакалоўскага,  Вольгі  Завадскай  і  Аляксея  не  пакінулі  раўнадушнымі  нікога,  падарылі  добры  настрой.

Удзельніцы  конкурсу  ўзнагароджаны  дыпломамі  і  каштоўнымі  падарункам і.  А  яшчэ яны  сталі  больш  упэўненыя  ў сабе,  адкрылі  новыя  таленты  і  магчымасці.

Алена  Ганчарова

Последние новости

Судебная экспертиза

Покупка подержанного авто.

28 марта 2024
Охрана природы

Всемирная экологическая акция «Час Земли-2024» пройдет 30 марта

28 марта 2024
Актуально

Спасибо за дружную семью!

27 марта 2024
Кличевщина

Край, дзе пачынаецца Радзіма

27 марта 2024
Правопорядок

Случаи смертельных отравлений алкоголем в 2023 году

26 марта 2024
Официально

Лукашенко рассказал о контактах с Путиным в течение суток после теракта в Подмосковье

26 марта 2024
Актуально

Наградили лучших членов избирательных комиссий

26 марта 2024
Профсоюзы

Правовой профсоюзный приём

26 марта 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Символ скорби

26 марта 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения «Движение по правилам – основа безопасности!»

26 марта 2024

Рекомендуем

Праздники

Зиму-зимушку проводили, весну красную встретили

20 марта 2024
Актуально

В Кличеве состоялось совместное заседание президиума Кличевского районного Совета депутатов и Кличевского райисполкома

19 марта 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения «Движение по правилам – основа безопасности!»

26 марта 2024
Кличевщина

Важный день в истории

20 марта 2024
Кличевщина

Сёстры Хатыни

22 марта 2024
Актуально

Помним и чтим

20 марта 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

20 марта 2024
Актуально

Наградили лучших членов избирательных комиссий

26 марта 2024