Темы

Міхаіл Талпыга: “Наша задача – ахапіць транспартным абслугоўваннем кожны населены пункт Клічаўшчыны”

У  транспартнай  галіне Міхаіл  Талпыга  даўно,  і  сумненняў  у  правільнасці  выбару  ніколі  не  ўзнікала.  Пасля  Беларускага  інстытута  механізацыі  працаваў  інжынерам-механікам  у  СВК  “Калгас  імя  Будзённага”,  галоўным  інжынерам,  галоўным  механікам  у  ААТ  “ПМК-89  Вадбуд”.  А  ў  1997  годзе  ўзначаліў  вядучае  транспартнае  прадпрыемства – аўтапарк  № 16.  Кар’ера  паспяховая,  але  лёгкім  гэты  шлячх  не  назавеш.  Знаходзіць  выйсце  з  самай  складанай  сітуацыі  дапамагае  і  другая  вышэйшая  адукацыя – эканаміст-менеджэр,  якую  атрымаў  у  Акадэміі  пры  Прэзідэнце  РБ.  Адсюль  уменне  разумна  гаспадарыць,  пралічваць  ўсё  і  на  перспектыву,  што  ва  ўмовах  фінансавага  крызісу  проста  неабходнасць.

А  яшчэ  М. М. Талпыга  чалавек  з  актыўнай  жыццёвай  пазіцыяй.  Адзін  з  прынцыпаў – не  адступаць  перад  цяжкасцямі.  Сёлета  ён  з’яўляецца  кандыдатам  у  дэпутаты  мясцовага  Савета  дэпутатаў.

– Міхаіл  Мікалаевіч,  для  кожнага  жыхара  раёна  прадпрыемства,  цяпер  Клічаўскі  філіял  аўтапарк  № 16  ААТ  “Магілёўаблтранс”  у  першую  чаргу  асацыіруецца  з  арганізацыяй  руху  рэйсавых  аўтобусаў.  Гэта  не  адзіны  накірунак  дзейнасці,  але  ж…

– Адзначу,  сацыяльна  значны.  Наша  задача – ахапіць  транспартным  абслугоўваннем  кожны  населены  пункт  Клічаўшчыны,  у  якім  налічваецца  10  і  больш  дварош.  Такія  дзяржаўныя  сацыяльныя  стандарты  выконваем  і  перавыконваем.  Стараемся  ісці  насустрач  патрэбам  людзям.  Старае  насельніцтва  нашых  вёсак,  таму  шмат  заявак  ад  іх жыхароў  на  падоўжанне  маршрутаў  або  заезд  у  маланаселеныя  пункты,  што  не  па  трасе. Ідзём  насустрач,  нават  сабе  ў  страты.

На  сённяшні  дзень  у  нас  дзейнічаюць  11  прыгарадных,  1  гарадскі  і  3  міжгародніх  маршруты – у  Мінск,  Бабруйск,  Парычы.  Са  студзеня  па  сакавік  перавезена  68,1  тысячы  пасажыраў  (99%  да  адпаведнага  мінулагодняга  ўзроўню).

Для  людзей  жа  галоўны  крытэрый  ацэнкі  нашай  работы – якасць  паслуг.  Над  гэтым  працуем.  Па-першае,  дзякуючы  мэтанакіраванай  дзяржаўнай  палітыцы  ў  галіне  транспарту,  з  2004  цалкам  абноўлены  аўтобусны  парк.  Цяпер  у  ім  13  машын  розных  марак,  ад  мікрааўтобусаў  да  МАЗ-256,  які  набылі  летась  (кошт  аднаго  150  мільёнаў  рублёў)  А  новыя  аштобусы – прамыя  зручнасці,  бяспека  і  камфорт  пасажыраў.  Па-другое,  магу  сцвярджаць,  што  выпадкаў  зрываў  аўтобусных  рэйсаў  не  дапускаюцца.  Вытрымліваецца  і  графік  руху.

– Не  сакрэт,  што  акупнасць  рэйсавых  аўтобусных  маршрутаў  жадае  быць  лепшай.  Гэты  від  дзейнасці  датуецца  дзяржавай.  З  якіх  жа  крыніц  жыве  і  развіваецца  прадпрыемства?

– Асноўная  з  іх  цяпер – грузаперавозкі.  Іх  рэнтабельнасць  за  першыя  два  месяцы  года  складала  15,9%,  пры  тым,  што  гэты  паказчык  па  прыгарадных  маршрутах  мінус  14,1%.  У  цэлым  жа  па  аўтапарку  за  студзень-люты  маем  рэнтабельнасць  0,4%.  І  гэта  ўжо  вынік, бо  за  такі  ж  перыяд  2009  года  ён  быў  мінус  9,8%.  Прарыў  зроблены  менавіта  за  кошт  тругаперавозак,  павышэння  іх  геаграфіі  і  аб’ёму.

У  нас  зараз  11  грузавых  аўтамабіляў,  з  іх  4  МАЗ-6501 А8,  грузапад’ёмнасцю  20  тон,  два  з  іх  атрымалі  летась.

Вось  ужо  больш  за  год  аўтапарк  № 16  у  структуры  ААТ  “Магілёўаблтранс”.  Нашы  дзелавыя  партнёры  не  толькі  прадпрыемствы  раёна,  але  і  нямала  дарожна-будаўнічых  арганізацый  гарадоў  Бабруйска,  Беразіно,  Магілёва  і  іншых.  Цяпер  вадзіцель  нашых  вялікагрузных  машын  у  пастаянных  камандзіроўках  па  ўсёй  Беларусі,  працуюць  на  многіх  буйных  аб’ектах  краіны.

– Лагічна  развівацца  ў  гэтым  накірунку,  які  ўдаецца.  Якія  бачыце  перспектывы?

– Час  і  рынак  уносяць  свае  карэктывы.  Патрэбна  ўлічваць,  што  ў  вобласці  ўжо  лішкі  самазвальнага  парку,  таму  няма  сэнсу  набываць  такую  тэхніку.  Адкрываем  дадатковы  новы  від  дзейнасці – міжнародныя  перавозкі.  Па  лізінгу  купілі  ўжо  2  магістральныя  аўтапаязды  з  тэнтавай  платформай  (аб’ём  кожнай  92  метры  кубічныя).  Яны  паступяць  з  дня  на  дзень.  Кожная  такая  адзінка  тэхнікі  абыйшлася  нам  у  245  мільёнаў  рублёў. Ёсць  ужо  дамоўленасць,  што  першым  нашым  заказчыкам  будзе  “Белшына”.  Яе  прадукцыю  будзем  пастаўляць  у  расію.  Планаў  у  гэтым  накірунку  шмат,  але  не  хацелася  б  пакуль  аб  гэтым  гаварыць.

У  бліжэйшы  час  пачынаем  і  такі  новы  від  паслуг,  як  перадрэйсавы  кантрольны  агляд  тэхнікі.  Яго  зможа  праходзіць  у  нас,  згодна  з  дагаворам,  увесь  аўтамабільны  транспарт  арганізацый,  устаноў,  у  якіх  нямала  ўласнай  інжынерна-тэхнічнай  службы.  Неабходную  матэрыяльна-тэхнічную  базу,  у  тым  ліку  абсіаляванне,  ужо  маем.

Сучасны  аўтамабільны  транспарт  вымагае  адпаведнай  кваліфікацыі  і  людзей.  Як  вырашаецца  кадравае  пытанне?

– На  прадпрыемстве  зараз  працуе  каля  50  чалавек,  калектыў  стабільны,  зладжаны.  Магу  сказаць,  што  практычна  кожны  цэніць  і  трымаецца  свайго  рабочага  месца  (імкнёмся  забяспечыць  рост  зарплаты).  Тэхніка  практычна  новая.  Умовы  працы  людзей  значна  палепшаны.  Летась  адрамантавалі  рамонтныя  майстэрні,  яны  ацяпляюцца.  Ёсць  бытавыя  памяшканні.  Цяпер  абсталёўваем  душавыя.  Выдаём  спецадзенне.

Пытанні  кваліфікацыі,  яе  павышэння,  адпаведнасці  на  самым  жорсткім  кантролі.  Вось  цяпер,  з  увядзеннем  міжнародных  грузаперавозак,  адкрываем  два  новыя  рабочыя  месцы.  4  вадзіцелі,  якія  будуць  працаваць  на  магістральных  аўтапаяздах,  пройдуць  адпаведнае  перанавучанне  ў  магілёве  ў  нашым  аб’яднанні.

А  ў  цэлым  нашы  вадзіцелі  заўсёды  павінны  быць  на  вышыні.  Яны  з  перавозяць  людзей.  Ім  адказваць  за  іх  жыцці,  бяспеку  на  дарогах,  захаванасць,  дастаўку  грузаў.  Хацелася  б  пажадаць  кожнаму  з  іх  толькі  зялёнага  святла  светлафора,  лёгкіх  дарог  і  шчаслівага  вяртання  дадому.

Последние новости

Судебная экспертиза

Покупка подержанного авто.

28 марта 2024
Охрана природы

Всемирная экологическая акция «Час Земли-2024» пройдет 30 марта

28 марта 2024
Актуально

Спасибо за дружную семью!

27 марта 2024
Кличевщина

Край, дзе пачынаецца Радзіма

27 марта 2024
Правопорядок

Случаи смертельных отравлений алкоголем в 2023 году

26 марта 2024
Официально

Лукашенко рассказал о контактах с Путиным в течение суток после теракта в Подмосковье

26 марта 2024
Актуально

Наградили лучших членов избирательных комиссий

26 марта 2024
Профсоюзы

Правовой профсоюзный приём

26 марта 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

Символ скорби

26 марта 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения «Движение по правилам – основа безопасности!»

26 марта 2024

Рекомендуем

Праздники

Зиму-зимушку проводили, весну красную встретили

20 марта 2024
Актуально

В Кличеве состоялось совместное заседание президиума Кличевского районного Совета депутатов и Кличевского райисполкома

19 марта 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения «Движение по правилам – основа безопасности!»

26 марта 2024
Кличевщина

Важный день в истории

20 марта 2024
Кличевщина

Сёстры Хатыни

22 марта 2024
Актуально

Помним и чтим

20 марта 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

20 марта 2024
Медицина

С заботой о здоровье. Диспансеризация по новым правилам

18 марта 2024