Зорны след «Купалачкі»

Ужо  меней  за  месяц  засталося   да  новага,  2019  года.  Самы  час  падводзіць  вынікі.  Якім  быў  для  клічаўлян  2018 год – Год  малой  радзімы?

Першы  наш  рэспандэнт –  узорны  фальклорны   ансамбль  «Купалачка»  ДУА  «Дзіцячая  школа  мастацтваў    г.  Клічава».

Нас  – больш   за   40!

Творчая  біяграфія  «Купалачкі»  налічвае  ўжо  23  гады. Нязменны  кіраўнік  калектыву – Наталля  Васільеўна                       КОКТЫШ.   Сёння  ў  ансамблі  займаюцца  дзеці  ва  ўзросце  ад  7  да  15  гадоў.  Думаеце,  гэта   жменька  малечы,  якая  так  любіць  фальклор?!  Памыляецеся!    Гэта  грамада!  Сёння  ў  «Купалачцы»  ўжо  больш  за  40  дзяцей,  якія  выступаюць  у  трох  саставах:  малодшы – ва  ўзросце  ад  7-9  гадоў,  сярэдні – 10-13,  старэйшы – 13-15  гадоў.    Агульнае – любоў  да  народнай  песні,  асабліва беларускага  фальклору,  у  тым  ліку  песень,  абрадаў,  танцаў,  гульняў. 

Фальклорны   тэатр  – для   самых маленькіх

З  пачатку  лістапада   маленькія  клічаўляне  ўзростам   усяго  ад  3  да  6  гадкоў  з  ахвотаю  наведваюць  па  вечарах,  двойчы  на  тыдзень,  заняткі  ў  фальклорным  тэатры – падрыхтоўчай  групе   «Купалачкі».  Чым  займаюцца  тут  маленькія  эстэты?   На  развіваючых  занятках  яны  знаёмяцца  з  беларускімі  дудкамі-свістулькамі,  вучацца  на  іх  іграць,  па  ролях  ставяць  міні-казкі  з  выкарыстаннем  беларускіх  лялек,  гуляюць  у  беларускія  гульні,  спяваюць  фальклорныя  песні, ды  ў  рэшце  рэшт – танчаць,  тую ж  польку  беларускую!  Аказваецца,  спадчына – гэта  цікава,  цудоўна,  захапляльна,  гэта  – сваё,  роднае!

Ад  «Залатой  пчолкі»  ў  Клімавічах  да   «Творчасці  юных» у  Анапе

Для  творчасці  межаў  няма!   А  множыць творчыя  здабыткі   для  «Купалачкі» – добрая  традыцыя.   Калектыў — пастаянны  ўдзельнік  рэспубліканскіх  і  міжнародных  фестываляў  і  конкурсаў.  Сёлетні  год – не  выключэнне.   Так,  з  31 мая па 3 чэрвеня  «Купалачка»  ўдзель-нічала  ў  XVII  Міжнародным  фестывалі  дзіцячай  творчасці  «Залатая  пчолка»  ў  Клімавічах,  дзе   выступалі   больш  за  600  удзельнікаў  з  пяці  краін.  У  жанры   «Вакальныя  спевы»  конкурснай  праграмы  фестывалю  салісткі   «Купалачкі»  Вікторыя  Баранава  і    Дар’я Лазько  сталі  пераможцамі –  лаўрэатамі  II  і  III  ступеняў (адпаведна).

Па запрашэнні    Міністэрства  культуры  Рэспублікі  Беларусь    старэйшая  група  «Купалачкі»  ў  канцы  жніўня  прыняла  ўдзел  у  фестывалі  Саюзнай  дзяржавы  Расіі  і  Беларусі  «Творчасць  юных»,  які  праходзіў  у    Анапе.  Адзначым,  што папярэдне  калектыў  прайшоў  рэспубліканскі  кастынг  і  атрымаў  за-прашэнне    на    фестываль  як  адзін                   з  лепшых  дзіцячых                  калектываў  краіны. 

Юныя  таленты  Клічаўшчыны    ўдзельнічалі  ў  незабыўных  цырымоніях  адкрыцця  і  закрыцця  фестывалю,  тэматычных  мерапрыемствах,  віктарынах.  За  7  дзён   у  Анапе  яны выступілі  ў  пяці  канцэртных  праграмах,  што  праходзілі  ў  дзіцячых  здраўніцах  курорта, а  яшчэ  правялі  паказальныя  майстар-класы  для    расійскіх  «калег».  Яны  прадставілі  беларускія  песні,  абрады,  побытавыя  танцы,  гульні,  зрабілі  пастаноўку  народнай  казкі  і  г.д.  Дадому  «Купалачка»  вярнулася  з  узнагародамі – дыпломамі  «За  ўдзел  у  майстар-класах  «Саюзная  дзяржава – маладым  талентам  XXI  стагоддзя»  і  «За  захаванне і  папулярызацыю  традыцый  народнай  творчасці».  А  кожны  яе  ўдзельнік – яшчэ  і з  безліччу  ўражанняў   ад  адпачынку  на  моры.

Адразу   чатыры дыпломы    «Праменя»!

У  лістападзе «Купалачка»   ўзяла   адразу  чатыры  дыпломы   адкрытага   міжнароднага  фальклорнага  фестывалю-конкурсу  «Прамень»!

У  гэтым  культурным  форуме  прымалі  ўдзел  як  аматарскія,  так  і  прафесійныя  калектывы,  а  таксама  індывідуальныя  выканаўцы  з  усіх  рэгіёнаў                 Беларусі,  якія  прадставілі  кампазіцыі  традыцыйнага  фальклору,  а  таксама  аўтарскія  творы  ў  фальклорнай  стылістыцы.  Узрост  удзельнікаў  фестывалю –          ад  3  да  45  гадоў.

«Купалачка»  выступіла  на  «Прамені»  поўным  саставам. Кожная    яго  ўзроставая  група    прадставіла  на  суд  журы  асобную  праграму. 

Малодшы  састаў  «Купалачкі» (у  ім  22  чалавекі) выступаў  на  такім  вялікім  конкурсе  ўпершыню,  але –  з  поспехам!  На  суд  журы,  у  якое  ўваходзілі вядомыя     артысты,  педагогі  творчых  дысцыплін,  рэжысёры,  кіраўнікі  калектываў,  дзеячы  культуры  і  мастацтваў,  нашы  маленькія  артысты  прадставілі  пазаабрадавую  фальклорную  песню  ў  апрацоўцы  «Сею,  вею,  пасяваю».  Іх    узнагарода  важкая  – дыплом  I  ступені!

Сярэдні  састаў  калектыву  за  выкананне  вакальна-харэаграфічнай  кампазіцыі  «Вясковае  гулянне»  адзначаны  дыпломам  ІІІ  ступені. 

У  старэйшым  саставе  «Купалачкі»   на  гэты  раз  выступалі  8  дзяўчат,  якія    займаюцца  ў  калектыве  ўжо  па  6-9  гадоў,  «выраслі»  на  сцэне,  выхаваны  на  любові  да  беларускага  фальклору.   Іх    «Купальская  песня»  і  «Вянок  побытавых танцаў»  атрымаў   высокую  ацэнку  журы.  Старэйшы  састаў  «Купалачкі» стаў  пераможцам  фестывалю – лаўрэатам  I  ступені!

Званне  лаўрэата  II  ступені фестывалю  заваявала  і  салістка-вакалістка  калектыву Дар’я  Лазько,  якая  выканала  стылізаваную  беларускую  песню.

Кіраўнік  «Купалачкі»  Наталля  Коктыш  і  харэограф  Жанна  Маісеенка  ўзнагароджаны  Падзячнымі  пісьмамі  за  падрыхтоўку    лаўрэатаў  і  дыпламантаў               фестывалю-конкурсу.

«Удзел  у  такім  выдатным  фестывалі – гэта  ўжо  вялікае  дасягненне, – каменціруе  Наталля  Коктыш. – Вядома,  усе  дзеці  вельмі  задаволеныя  выступленнем.  Цудоўна,  што  дзякуючы  такім  мерапрыемствам  яны  могуць  дэманстраваць  свой  талент  шырокай  аўдыторыі,  развівацца  і  ўдасканальваць  свае  здольнасці.                 Будзем  працаваць!  Будзем  знаёміцца,  прапагандаваць,  любіць  спадчыну  свайго  народа.  Яна  – аснова  нашай  будучыні».

Ніна  ІЗОХ.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.