ЗМАЛАЦІЛІ ЗБОЖЖА, У ПОЛІ — НІ БЫЛІНКІ — ЗАСЛУЖЫЛІ СЛАВУ НАШЫЯ “ДАЖЫНКІ”!

размещено в: Наши новости | 0

У гэтым годзе ў сельскагаспадарчых арганізацыях Магілёўскай вобласці намалочана больш за 1 млн 170 тыс. тон збожжа, што на 150 тыс. больш валавога збору 2016-га года. Важкі каравай – гэта вынік напружанай і зладжанай працы ўсіх звёнаў уборачнага канвеера. З даўніх часоў праца лічыцца галоўнай меркай чалавечага быцця. Яна робіць чалавека моцным і стойкім, шчаслівым і незалежным. Па працы і слава прыходзіць. А пераканацца ў гэтым мы мелі магчымасць на абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі — 2017”, які ў мінулую суботу з размахам і мноствам цікавых мерапрыемстваў прайшоў у памаладзелым і папрыгажэлым да свята Клічаве.

З самай раніцы на гарадскіх вуліцах было шматлюдна, шумна і па-святочнаму весела. Ад людскіх усмешак і шчырых прывітанняў цяплела на душы, і не важна было, што сонейка не магло ў гэты дзень прабіцца праз тоўшчу шэра-сініх хмар. У той час, пакуль адны прыцэньваліся і з цікавасцю разглядвалі гандлёвыя аб’екты (а было іх больш за 115 і прапаноўвалі яны тавару рознага, харчоў ды прысмакаў на любы густ), іншыя ціка-віліся багаццем гандлёва-прамысловых радоў, бралі ў рамеснікаў і народных умельцаў майстар-класы, удзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах і кірмашовых забавах, такіх, напрыклад, як парасячыя забегі, наведвалі інтэрактыўныя пляцоўкі і імкну-ліся пабачыць на свае вочы усё, чым славяцца падобныя мерапрыемствы. А паглядзець і сапраўды было на што.
Першым і знакавым урачыстым мерапрыемствам стала адкрыццё памятнага знака ваенным журналістам, якія нароўні з салдатамі і партызанамі білі ворагаў меткім словам і ўсялялі ў жыхароў акупіраваных тэрыторый упэўненасць у непазбежнасці нашай Перамогі.
У гарадскім парку цішыню парушылі спачатку гукі духавога аркестра, а потым песня на словы Расула Гамзатава “Жураўлі”. Сімвалічна і велічна плыла яна над горадам і кранала сэрцы калег-журналістаў і ўсіх, хто прыняў удзел у цырымоніі. Скульптар Аляксандр Мінькоў тонка і вельмі арыгінальна ўпісаў у кампазіцыю асноўныя ваенныя газеты, якія выпускаліся ў гады вайны ў Клічаўскай партызанскай зоне, якая налічвала 18 тысяч партызан: “Голас партызана”, “Бабруйскі партызан”, “Кіравец”, “За Радзіму”…
Наш старажытны і прыгожы Клічаў, на вялікі жаль, не мае помнікаў старыны, бо ў гады вайны быў спалены дашчэнту. Але цяпер разам з прыгожай і прасторнай плошчай мы атрымалі цікавы арт-аб’ект “Рог багацця”. Гэта скульптурная кампазіцыя стане не толькі месцам спатканняў і сустрэч, а і своеасаблівым талісманам, які дасць магчымасць кожнаму сфатаграфавацца, загадаць жаданне і дакрануцца да матэрыяльных і духоўных сімвалаў, якімі скульптар Андрэй Вараб’ёў напоўніў шчодры рог багацця.
Кульмінацыяй свята і самай відовішчнай яго часткай стаў парад- шэсце герояў абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі — 2017”. Тысячы клічаўлян выйшлі на вуліцы горада і шчыра віталі герояў жніва. Першымі ў калоне прайшлі пераможцы рэспубліканскіх “Дажынак” мінулых гадоў, іх змяніла моладзь і дэлегацыі рэгіёнаў. Прычым кожная дэлегацыя мела сваю асаблівась, нейкую арыгінальную адметнасць.
Да нас у госці прыехалі амаль 800 працаўнікоў сяла Прыдняпроўскага краю: хлебаробы, спецыялісты, кіраўнікі гаспадарак, заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі. Усе яны размясціліся на ад-крытай пляцоўцы глядзельнай залы. Перад сцэнай пачэснае месца заняў вялізны каравай Магілёўскай вобласці, а ў дадатак да яго былі выстаўлены караваі кожнага рэгіёна з таблічкамі, на якіх пазначаны намалоты збожжа.
На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання перадавікоў жніва прысутнічалі: Уладзімір Даманеўскі, старшыня Магілёўскага аблвыканкама, Міхаіл Русы, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі, Уладзімір Вашчанка, міністр па надзвычайных сітуацыях, Анатоль Чорны, міністр ар-хітэктуры і будаўніцтва, Леанід Марыніч, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, Ігар Луцкі, першы намеснік міністра інфармацыі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі Магілёў-скай вобласці мінулых гадоў, ветэраны і Героі Сацыялістычнай Працы, дэлегацыі Бранскай вобласці і розных рэгіёнаў Беларусі.
«Месца правядзення сённяшняга свята выбрана не выпадкова, — адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. – Гісторыя Клічаўскага раёна мае багатую баявую і працоўную славу. Знакамітыя ўсакінскія лясы ў гады Вялікай Айчыннай вайны сталі адным з цэнтраў барацьбы беларускіх партызан. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2009 годзе Клічаў узнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Сёння Клічаўшчына не толькі край баявой славы і ўнікальнай прыроды, але і раён, у якім гераізм мінулага спалучаецца з працоўнымі дасягненнямі сучаснасці.
Да свята Клічаў прыкметна змяніўся. Адрамантаваны аб’екты сацыяльна-культурнага і вытворчага прызначэння, праведзены работы па рамонце і добраўпарадкаванні вуліц і дваровых тэрыторый, зон адпачынку. Абсталяваны спартыўныя шматпрофільныя пляцоўкі. Пасля рэканструкцыі адкрыты раённы Дом культуры, пабудаваны сучасны магазін, у раёне ўведзены ў строй новы малочнатаварны комплекс”.
Уладзімір Даманеўскі падзякаваў усім раёнам вобласці, якія аказалі дапамогу ў падрыхтоўцы да свята сталіцы «Дажынак-2017». Асабліва губернатар адзначыў кіраўніцтва Магілёва і Бабруйска. Асобнае дзякуй выказаў жыхарам Клічава і раёна, якія не засталіся ў баку ад падрыхтоўкі горада да свята.
Адзін за другім пераможцы і прызёры абласных спаборніцтваў за дасягненне высокіх рэзультатаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур паднімаліся на сцэну за заслужанымі ўзнагародамі. Былі сярод іх і прадстаўнікі нашага раёна: Алег Пятровіч ПОРТНІК, дырэктар УКСП “Саўгас “Дабраволец”, узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь; Дзмітрый Мікалаевіч ЛАСЕНКА, галоўны аграном УКСП “Саўгас “Ольса”, узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь; Ігар Ула-дзіміравіч СКАРАХОДАЎ, дырэктар УКСП “Саўгас “Ольса”, узнагароджаны Ганаровым знакам рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу “За заслугі”; Таццяна Пятроўна ЛАПЫРОВА і Алеся Міхайлаўна ПІРОЖНІК, памочнікі камбайнераў КСУП “Будзённага”, атрымалі каштоўныя падарункі ад грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.
Акрамя заслужаных узнагарод, героі жніва атрымалі ў падарунак ад артыстаў песні. У вялікім святочным канцэрце прынялі ўдзел зоркі беларускай эстрады: Іскуі Абалян, Аляксей Хлястоў, ансамбль “Сябры”, артысты Магілёўскай абласной філармоніі і шматлікія самадзейныя мастацкія калектывы.
У той час, пакуль адбывалася дзея на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы, людскі паток расцякаўся па шматлікіх пляцоўках і экспазіцыях. Мы таксама зазірнулі на інтэрактыўную экспазіцыю “Дары Магілёўскай багатай зямлі”, дзе аб’ядналіся такія вядомыя ў рэгіёне брэнды, як “Сырны гасцінец”, “Мясная лаўка”, “Наліўныя сады Ра-дзімы”. А яшчэ не змаўкала вяселле на пляцоўках “Бабушкина крынка”, “Домочай”.
Шматлікія вучэбныя ўстановы дэманстравалі на паказ прадукцыю і паказалі свае таленты, за што атрымалі шмат кампліментаў і апладысментаў.
Было шмат наведвальнікаў і на тэматычных пляцоўках, якія размясціліся ў гарадскім парку. “Астравы Дулебы”, прысвечаная эка-арт фестывалю, стылізаваны партызанскі лагер, вялікая дзіцячая пляцоўка аб’ядналі гульнёвы гарадок з канцэрт-най праграмай. А на вежы пажаданняў усе, хто хацеў, змаглі пакінуць пажаданні роднаму Клічаву.
На стадыёне аграрна-тэхнічнага каледжа таксама было шмат аматараў і пры-хільнікаў спорту: тут адбы-ліся спаборніцтвы па футболе, валейболе, стрытболе. Нікога не пакінулі раўнадушнымі паказальныя выступленні мотабалістаў, парашутыстаў, авіамадэлістаў.
Да позняга вечара не разыходзіліся па хатах людзі і не ад’язджалі госці. А фінальную кропку грандыёзнаму па дзеяннях і маштабах дню паставіў святочны салют. Няма сумнення, што “Дажынкі” надоўга запомняцца клічаўлянам і гасцям горада.

Аліна СУДНІК.
Фота Наталлі КІРЫЕНКІ.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)