XVIII Міжнародны фестываль “Анімаёўка – 2015“ – у Клічаве

размещено в: Наши новости | 0

Шэраг  самых  разнастайных   анімацыйных  фільмаў  дэманстравалі маленькім  гледачам  супрацоўнікі   аддзела  па кінавідэаабслугоўванні   цэнтралізаванай  клубнай  сістэмы  раёна   ў  рамках   XVIII  Міжнароднага  фестывалю  “Анімаёўка – 2015 “.

Гэта  не  толькі  работы  беларускіх  аўтараў,  але  і  аніматараў   Украіны,  Польшчы,  Германіі  і  ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстрыі  і  інш.
Фестываль  анімацыйных  фільмаў      штогод    збірае  юных  гледачоў  і  іх  бацькоў  у  кіназалы  ва  ўсіх  рэгіёнах  краіны,  каб  не  толькі  паглядзець  любімыя  мультфільмы,  але  і  адкрыць  для  сябе  новыя  імёны,  новыя  работы.  Кожны  раз  фестывальныя  мерапрыемствы  прыносяць  шмат  пазітыву,  станоўчых    эмоцый і  ўражанняў.
11  верасня  ў  рамках  фестывалю  ў  вобласці  праходзіў  Дзень  беларускай  анімацыі.  Менавіта  ў  гэты  дзень  святочныя  фестывальныя  мера-прыемствы      ўрачыста   стартавалі  ў  нашым  раёне.
На  плошчы  каля  гарадскога  Дома  культуры    гучала  музыка  і  звінелі  дзіцячыя  галасы.  Выхаванцы   дзіцячых   дашкольных  устаноў  горада  разам  са  сваімі  педагогамі  танцавалі,  вадзілі  карагоды  з  Вясёлымі  клоунамі (у  іх  ролі  выступалі  супрацоўнікі  дзіцячага  аддзела  ЦКС ).  А   пасля  гаспадары  свята  запрасілі  гасцей  у  глядзельную  залу.  Менавіта  там  меліся  адбыцца  асноўныя  мерапрыемствы.   На  стэндах   у   файе  былі   выстаўлены  дзіцячыя   конкурсныя   малюнкі.  На  кожнай  з  іх – любімыя  персанажы  мультфільмаў.    Жарты і  забавы   Вясёлых  клоунаў  і  Святлафора,  парады  старшага  дзяржінспектара    АДАІ  РАУС   Валерыя  Сукоры   пра  бяспеку  на  дарогах  і,  канешне  ж , падарункі   чакалі  дзяцей  і  дарослых  у  зале.  Імгненне:   Святлафор  закружыўся  і  адбылося  галоўнае  цуда – экран  у  гля-дзельнай  зале  ажыў,  з’явіліся  казачныя  персанажы.  Так  пачалося  падарожжа  ў  Краіну  анімацыі  —  дэманстрацыя   першай  праграмы  “ Чароўны  куфэрак”.
Рэха  “ Анімаёўкі – 2015”  будзе  яшчэ  доўга ,  да  30  лістапада  гэтага  года,  радаваць  юных  гледачоў  горада  і  раёна   добрымі  анімацыйнымі  фільмамі,  якія  з  задавальненнем  прадэманструюць    супрацоўнікі  аддзела  па   кінаві-дэаабслугоўванні   ЦКС .

Алена  ГАНЧАРОВА.  Фота  аўтара.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)