Спякота не перашкода Клічаўскім дарожнікам!

размещено в: Наши новости | 0

Дарогі злучаюць свет, і людзі будавалі іх нават у глыбокай старажытнасці. Надзейна і на стагоддзі. Захавалася да нашых дзён асфальтавая шаша біблейскага Вавілона, а каменнымі дарогамі Рымскай імперыі карыстаюцца і ў цяперашні час. Брусчаткай калісьці была вымашчана дарога да станцыі Нясята і ў нашым раёне, але дзесьці ў васьмідзясятыя гады мінулага веку яе схавалі пад асфальтавае пакрыццё.

Лета для калектыву ДРБУ – 126 філіяла КУП «Магілёўаблдарбуд» — пара гарачая ў літаральным сэнсе слова, неабходна выканаць цэлы комплекс работ. Асноўны іх аб’ём зараз звязаны з утрыманнем дарожнага палатна: грэйдзіраваннем, высечкай хмызняку, абкошваннем абочын. Праводзіцца дробны рамонт мастоў, водаадводных труб і іншых збудаванняў. Акрамя гэтага, у сёлетняе дажджлівае лета ўхіляюць размывы на абочынах і каля мастоў, фарбуюць дарожныя знакі і адбойнікі, рыхтуюць супрацьгалалёдавыя матэрыялы да наступнай зімы. Адным словам, працы ў дарожнікаў заўсёды хапае, і зімой, і летам.

На мінулым тыдні мы назіралі, як працуюць нашы дарожнікі. Не звяртаючы ўвагі на спёку, яны дружна і зладжана ўкладвалі асфальт на невялікім участку дарогі па завулку Пугачова, акурат насупраць рэдакцыі. Кіравала працэсам дарожны майстар Кацярына Белазор. Дзяўчына ўжо год працуе на гэтайпасадзе і, па ўсім відаць, заслужыла аўтарытэт і павагу ў чыста мужчынскім калектыве. Прыслухоўваюцца, падпарадкоўваюцца яе патрабаванням больш за дзясятак мужчын.

Асабліва адрывацца ад працэсу і адказваць на пытанні ёй не было часу.

— Ідэальных дарог, на вялікі жаль, у нашым раёне няма, але мы да гэтага імкнёмся і прыкладаем шмат намаганняў, каб па іх было камфортна хадзіць і ездзіць. Але не толькі ад нас усё залежыць. Галоўнае ў гэтай справе — фінансаванне, а яго, як заўсёды, не хапае, —праканстатавала Кацярына Пятроўна і ўскочыла на падножку асфальтаўкладчыка.

… Павольна коціцца машына, укладвае на падрыхтаваную паверхню чарговую порцыю гарачага асфальту, а ў гэты момант дарожныя рабочыя шуфлямі дапаўняюць месцы з’яднанняў з папярэднім слоем. Потым да справы прыступае каток. На машыне працуе вопытны дарожнік Аляксандр Нарадоўскі. Ён уважліва сочыць за якасцю дарожнага пакрыцця і раз за разам просіць дарожнага рабочага падсыпаць «асфальціку» на ўказанае ім месца, а потым катком выраўноўвае паверхню. Асфальт шыпіць ад вады, дыміцца гарачай парай і за-стывае…

Аліна СУДНІК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.