Шчодрая пара на вітамінныя дары

размещено в: Наши новости | 0

Руплівыя гаспадыні вараць варэнне і кампоты, соляць і марынуюць агуркі і памідоры. У садах наліваюцца сокам яблыкі, грушы, слівы. У тых, хто імкнецца зарабіць на ягадах, — невялікі перадых: чарніцы адышлі, а журавіны яшчэ ранавата збіраць.

Не сакрэт, што дары лясоў і садоў – выгадная справа як для тых, хто не лянуецца пакланіцца кожнай ягадцы, так і для закупачных і перапрацоўчых арганізацый. У гэтыя дні тонамі яблыкаў завалены ўвесь двор нарыхтоўчай базы раённага спажывецкага таварыства. 

– Яблыкі яшчэ толькі пачалі прымаць, — гаворыць Людміла Рыбчонак, загадчыца пладова-агародніннай базы. — Попыт на прадукцыю ёсць, праўда, большасць гаспадароў збаўляюцца пакуль толькі ад ападу, чакаюць павышэння закупачнай цаны, і таму няма вялікага наплыву здатчыкаў. Самы пік будзе ў верасні, калі паспее ўраджай. А на двор тым часам заяз-джае машына, поўнасцю загружаная пладамі.

– Нашы вадзіцелі Аляксандр Еўдакімаў і Аляксандр Мосін толькі паспяваюць адзін другому саступіць месца пад разгрузку. Яны збіраюць яблыкі па магазінах. Гэтыя, напрыклад, даставілі з Максімавіч і Пярэкаля. Наступны рэйс – у Арэхаўку і Сушу, — расказвае Людміла Аляксандраўна.

За гэтыя дні звыш 60 тон яблыкаў адгрузілі на Гомельскі вінзавод і амаль 40 тон – аблхарчпраму. На пагрузчыку шчыруюць рабочыя Святлана Абадоўская і Дзмітрый Макарэвіч. Святлана ўважліва аглядае плады на транспарцёры, адкідае гнілабокія і пашкоджаныя, а астатнія паступаюць у вялізны кузаў шматтоннага МАЗа з Гомельскага вінзавода. Некалькі гадзін спа-трэбіцца, каб загрузіць яго.

Аліна СУДНІК.

Фота аўтара.

Василий Казимирович РАБЦЕВИЧ, начальник отдела заготовок районного потребительского общества:

– У нас отлаженная система закупки дикорастущей продукции через магазины райпо. Кроме того, работают заготовители на постоянной основе и по договорам.

Мы закупаем ягоды и овощи не только у населения нашего района, но и по всей Беларуси. Например, помидоры, ранний картофель, лук, чеснок, клубнику, смородину и другую плодово-овощную продукцию закупаем в Брестской области.

В этом году нашим потребителям и на ярмарках продали 5 тонн клубники. Готовы к отправке заказчикам 30 тонн черники, которую мы заморозили на линии глубокой заморозки в Глуске, и ещё 5 тонн – в холодильнике райпо. Грибов лисичек заготовили уже 1 тонну, часть остаётся для собственных нужд, а остальные продаём. Есть спрос на эти ценные ягоды и грибы в странах Европы, в больших городах нашего региона и в столице. Кроме яблок начали заготовку черноплодной рябины по 25 копеек за килограмм, уже определились с ценой на бруснику. Эту ценную ягоду будем принимать по 2 рубля за килограмм. С 1 сентября приступим к заготовке клюквы, с ценой пока не определились.

Кстати, заготовительные цены устанавливаются по согласованию с переработчиками и исходя из конъюнктуры рынка. Потребкооперация — не монополист на рынке. Принимают продукцию индивидуальные предприниматели, предприятия различных форм собственности. В этих условиях закупочные цены формируются под влиянием спроса и предложений. Кроме того, они зависят от урожайности и наличия конкуренции на данной территории, качества и сортности закупаемой продукции.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.