Месца падзеі – хлебная ніва

размещено в: Наши новости | 0

Наперакор усім аптымістычным прагнозам, ураджай сёлета не радуе хлебаробаў. Сілы і сродкаў затрачана шмат, а надвор’е падвяло: спачатку засушыла, а калі колас пачаў налівацца — задажджыла. Ды і да ўборкі прыступалі, падстройваючыся да капрызаў надвор’я. Такім чынам, як не круці, а ўраджай у большай ступені залежыць ад нябеснай канцылярыі.

Нягледзячы на невыносную спякоту (на тэрмометры амаль плюс 30), у ААТ «Нясята-АГРА», рацыянальна выкарыстоўваючы кожную хвіліну, на хлебных палетках на чатырох камбайнах працуюць экіпажы, у складзе якіх Сяргей Віктаравіч Харкоў і Сяргей Леанідавіч Каранкевіч, Павел Мікалаевіч Дубінін і Юрый Стрыгун, Мікалай Мікалаевіч Дубінін і Максім Аляксандравіч Кунцэвіч, Уладзімір Станіслававіч Балтушка і Аляксандр Валянцінавіч Жук. Тут жа ратавальная тэхніка і МАЗы, гатовыя ў любы момант вывезці бясцэнны груз на зерняток.

Зерневыя культуры сёлета паспелі на 596 гектарах. У першыя дні жніва абмалацілі азімыя палеткі на плошчы 336 га, з іх сабралі 846 тон зерня, а гэта складае 25,2 цэнтнера з гектара.

Прыняць удзел у жніве, завяршальным этапе шматмесячнай карпатлівай працы хлебароба, – справа цяжкая і пачэсная. Вось і слесар МТФ «Буднева» Раман Аляксандравіч Белазор зараз выконвае абавязкі аператара сушыльнага комплексу і даводзіць прывезенае з поля зерне да неабходнай кандыцыі. Студэнт аграрна-тэхнічнага каледжа Аляксандр Кустаў і студэнт БНТУ Сяргей Лапыцька таксама працуюць на зернетаку, яны адказваюць за ачыстку зерня ад старонніх прымесей, рыхтуюць насенне.

Хочацца пажадаць вясковым рупліўцам, каб іх нялёгкія працоўныя будні жніва-2018 акупіліся россыпамі залатога збожжа і добрымі заробкамі, а матуля-прырода была ў наступныя дні і тыдні шчодрая і міласцівая на сонейка і цяпло!

Аліна СУДНІК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.