Любімая работа – і жыццё, і натхненне

Што робіць чалавека шчаслівым па жыцці? Напэўна, любімая справа, якую ты выбраў свядома, дзеля якой гатовы ахвяраваць адпачынкам і асабістым часам, цікавыя захапленні, у якіх праяўляюцца творчыя здольнасці, надзейныя сябры.

Галіна Хандзецкая, здаецца, знайшла тое, да чаго душа ляжыць. Яна – кладаўшчык гатовай прадукцыі на вытворчым участку раённага спажывецкага таварыства. Спрытная, рухавая, лёгкая на пад’ём дзяўчына пачынала тут пекарам, побач з маці было надзейна, а калі прапанавалі новую пасаду, то ахвотна згадзілася. І не шкадуе.

Яна хутка зразумела алгарытм сваёй працы: прыём і ўлік гатовай прадукцыі, адгрузка яе ў гандлёвыя сеткі, якая суправаджаецца выпіскай таварна-транспартных накладных.

На складзе гатовай прадукцыі акрамя ўліку абавязкова выконваюцца неабходныя справаздачы. Галіна дасканала ведае камп’ютарную праграму і ўмела з ёй працуе.

Калі дзяўчына мае вольны час, то ахвотна займаецца рукадзеллем: вышывае бісерам карціны і пано. А гэта дадаткова характарызуе яе як чалавека ўседлівага, акуратнага і дасціпнага.

Аліна СУДНІК.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.