КАЛЯДНАЯ ЗОРКА

Як  добра,  што  ёсць  такое  светлае  свята  Нараджэння  Хрыстова  і  выдатная  традыцыя  збірацца  ўсім  разам  на  святочны  канцэрт. Пакуль  маленькія  артысты  хваляваліся,  а  матулі  старанна  папраўлялі  ім  завіткі  і  локаны,  распраўлялі  бальныя  сукенкі,  дарослыя  і  дзеці  запаўнялі  залу,  дарылі  прыемныя  ўсмешкі,  віталіся  і  віншавалі  са  святам.  Многія  затрымаліся  на  выставе,  якую  падрыхтавалі  ўмельцы  Дома  рамёстваў  і  раённай  бібліятэкі.  З  задавальненнем  любаваліся  прыгожымі  рэчамі,  створанымі  ўмелым  рукамі  майстроў  і  набывалі  сувеніры.

Па  добрай  традыцыі  калядны  канцэрт  быў  напоўнены  творамі, якія  славілі  Ісуса  Хрыста  і  Маці  Божую.  У  ім  прынялі  ўдзел  дзіцячыя  творчыя  калектывы  і  асобныя  выканаўцы,  якіх  падрыхтавалі  Юлія  Галдыбан,  Наталля  Коктыш,  Алена  Шумская,  Вераніка  Кірплюк,  Гаянэ  Хрыставая,  Наталля  Рыбікава.  Эпілогам  канцэртнай  праграмы  стаў  вядомы  твор  Ф.  Шуберта  “Аве  Марыя”  ў  выкананні  Веранікі  Уваравай,  некалькі  музычных  твораў  выканалі  артысты  заслужанага  аматарскага  калектыву  Рэспублікі  Беларусь  ансамбля  народнай  песні  “Жытніца”  і  народны  акадэмічны  хор  раённага  Дома  культуры.

—З  Калядамі  вас,  шаноўныя  сябры!  Я  хачу  падзякаваць  за  тое,  што  вы  тут  і  зноў  ўсе  разам  мы  адзначаем  цудоўнае  свята,  якое  сагравае  нашу  душу,  вызваляе  ад  цяжару  сэрца  і  ўсяляе  надзею, — сказаў  вітаючы  прысутных  протаіерэй  Сергій,  настаяцель  Свята — Дабравешчанскай  царквы.  І  пажадаў  прысутным  моцнага  здароўя  і  прыемных  святак.

На  канцэрце  прысутнічалі  старшыня  райвыканкама  Ф. В. Вашчыла  з  жонкай,  родныя  і  блізкія  таленавітых  дзетак,  жыхары  горада.

Аліна  СУДНІК.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)