І ўпартая праца, і энергія, і драйв

Патрабуюцца  вопытныя  прафесіяналы…

Сёння  ў  любой  сферы  наймальнікам  патрэбны   спецыялісты  не  толькі  дыпламаваныяа  і  з  вопытам  работыпрацоўным  стажамЯк  жа  рэалізаваць  сябе  моладзіЯк  займець  жаданую   працу  з  годнай  зарплатай?  

Адказ  ведае  Таццяна  Антонаўна  НОВІКАВАв.агалоўнага  эканаміста  УКСП  «Саўгас  «Доўгаўскі»:

— Пачынаць  працоўны  шлях  лепш  з  невялічкага  прадпрыемства.  Тут  прасцей  набрацца  вопыту  і  авалодаць  сакрэтамі прафесіі  на  практыцы, – лічыць  дзяўчына.  – Тэарэтычныя  веды,  атрыманыя  ў  час  вучобы,  гэта  ж  толькі          аснова.  Каб  стаць  прафесіяналам,  пабудаваць  кар’еру – далей  самому  па-трэбна  развівацца,  расці.  Выдатна,  калі  для  цябе  твая  справа – і  ўпартая  праца,  і  энергія,  і  драйв.

Так,  той  час,  калі,  набыўшы  прафесію,  можна  было  адпрацаваць  на  адным  месцы  дзясяткі  гадоў,  мінуў. Ва  ўмовах   рыначнай  эканомікі  патрэбна  быць  гатовым  да   любых  змен  у  жыцці.  А  прымяненне найноўшых   тэхналогій   літаральна  ва  ўсіх  сферах  дзейнасці  патрабуе   новых  ведаў.

Хутка  тры  гады,  як  Таццяна   Новікава  па  размеркаванні    Бабруйскага  дзяржаўнага  аграрна-эканамічнага  каледжа  прыехала  на  першае  месца  працы  ва  УКСП  «Саўгас  «Доўгаўскі».  Пачынала  з  пасады  бухгалтара,  а  апошнія  паўтара  года  яна  в.а.  галоўнага  эканаміста  сельгаспрадпрыемства.  Акрамя  таго,  яна  яшчэ  працуе  тут  і  на  паўстаўкі  бухгалтарам,  адказвае  за  пытанні  аховы  працы  і  за  ідэалагічную  работу.  Вось  такая  запатрабаванасць  маладых  кадраў  на  вёсцы!

Таццяна  з  усімі  абавязкамі   спраўляецца,  гэта  як  раз  той  выпадак,  калі   «молада – не  зелена!»  Не  малаважна:  старэйшыя  калегі  з  павагай  і  ўхвалой  аб  ёй  адзываюцца,  а  гэта  трэба  заслужыць.  Не  толькі  адносінамі  да  справы,  а  яшчэ  і  ўменнем  ладзіць  з  людзьмі,  працаваць  у  камандзе.

Эканамісты — нудныя  людзі?

Калі  так  хто  лічыць,  то  памыляецца.  У   іх  прафесійнай  мове  ёсць  такія  тэрміны,  як  «нябачная  рука»,  «крывыя  абыякавасці»,  «гаспадарка   Рабінзона»  і  нават  «тэорыя   стваральнага  разбурэння».  Прыдумаць  іх  маглі  толькі  інтэлектуалы-вастрасловы.    І  мо  таму  Таццяна,  як  чалавек  творчы,   абрала   гэту  сур’ёзную  і  складаную  прафесію.  Эканаміст  жа  прагназуе  дзейнасць  прадпрыемства  і  распрацоўвае  стратэгію  дзейнасці  на  будучае.

Каб  стаць  сапраўдным  прафесіяналам  сваёй  справы,  ёй  яшчэ  патрэбна  працаваць  і  працаваць,  вопыту  набірацца.  Як  і  ва  ўсяго  сучаснага  пакалення,  усе  веды   ў  Таццяны  Новікавай   знаходзяцца  «на  кончыках  пальцаў» (праз  інтэрнет).   Але  ж  добраму  эканамісту  ўсю  неабходную  інфармацыю  патрэбна  трымаць  у  галаве,  а  яшчэ  ўмець  працаваць  з  вялікім  аб’ёмам  лічбаў.  Патрабуецца  і  ўседлівасць,  скрупулёзнасць.   Такімі  якасцямі  Таццяна  валодае.   Яна  пастаянна  працуе  над  павышэннем  свайго  прафесійнага  ўзроўню.  Зараз   яна  яшчэ  і  студэнтка-завочніца  Беларускай  сельскагаспадарчай  акадэміі.

Вучыцца,  развівацца –  гэта  ў   Таццяны  з   дзяцінства.   Яшчэ ў школьныя  гады  яна   старанна  авалодвала  музыкай,  займалася  харавымі  і  вакальнымі  спевамі.  А  зараз  любімае  хобі  і  спосаб  рэлаксацыі – жывапіс.  Яна  піша  карціны,  працуе  акварэллю  або  акрылам.  На  палатне   з-пад  яе  пэндзля  з’яўляюцца то  абстракцыя,  то  пейзажы  доўгаўскай  старонкі.  Тут прырода  такая  ж,  як  у  яе  родным  Ялізаве,  да  якога  адсюль  па  чыгунцы  9  прыпынкаў  на  дызельцягніку…

Дзяўчына  прызнаецца,  што  хоць  і  крышку  сумуе,  але  стала ўжо   радзей  наведвацца  дадому.  У  Доўгім  у  яе  і праца,  і  жыллё  –  цэлая  трохпакаёвая  кватэра,  якую  выдзеліла  ёй  гаспадарка  як  маладому  спецыялісту.  А  яшчэ  Таццяна    сустрэла  тут  сваё  сапраўднае  каханне.    Не  будзем  забягаць  наперад,  але  ўсё  лепшае  няхай  збудзецца!

Ніна  ІЗОХ.  Фота  аўтара.