Дзякуй вам, партызаны, салдаты, за мір здабыты ў сорак пятым!

75-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне – асаблівая дата. Храналогія збавення ад карычневай чумы нашых гарадоў і вёсак – гэта старонкі бяспрыкладнай мужнасці, самаахвярнасці і адданасці Радзіме савецкіх людзей. Колькі подзвігаў здзейснена, колькі крыві праліта на шматпакутнай беларускай зямлі! Таму нядзіўна, што, нягледзячы на асобныя спробы перапісаць гісторыю, памяць пра Вялікую Айчынную вайну ў нашай краіне застаецца жывой, рухомай, хвалюючай.
Адданасць ёй захоўваюць практычна ў кожнай беларускай хаце, у кожнай сям’і. Гэтая памяць глядзіць на нас з фатаграфій у сямейным альбоме, яна нагадвае пра сябе лёгкім перазвонам дзедавых франтавых узнагарод у руках унука, і нявысахлымі слязамі пакалення, якое мы называем дзецьмі вайны, – многія з іх перажылі жахі нацысцкіх лагераў. Наша памяць – і ў велізарнай колькасці запытаў, якія накіроўваюць у архівы, каб знайсці магілы  загінуўшых  родных і прыйсці пакланіцца ім, пакласці кветкі і сказаць: “Мы не забыліся”. Наша памяць – у нашых сэрцах. І сёння яна становіцца каранямі нацыі, якая ганарыцца сваімі продкамі, якія выстаялі і перамаглі.