Артыстам спадабаўся Клічаў

размещено в: Наши новости | 0

Прафсаюзны праект «Мы – разам» сёлета праводзіцца пад дэвізам «З вялікай любоўю да малой радзімы» і крочыць па Беларусі. Знакамітыя артысты і маладыя выканаўцы ўжо выступілі з канцэртамі ў Наваполацку, Стаўбцах, Чавусах, Бабруйску, Глуску, а 15 верасня завітаюць да нас у Клічаў. Музычная культурна-забаўляльная вераснёўская субота абяцае падарыць нам шмат прыемных сустрэч і ўражанняў, сюрпрызаў і дзіцячых забаў. 

Так што, шаноўныя землякі, запрашайце гасцей і назначайце на гэты дзень сустрэчы на галоўнай плошчы горада. І вы першымі даведаецеся пра нашых славутых землякоў, пазнаёміцеся з працоўнымі дынастыямі, лепшымі спартсменамі года, з творчай інтэлігенцыяй і таленавітымі дзецьмі. Сёлета гэты праект мае цікавую сацыяльна значымую адметнасць, але пра гэта мы раскажам пазней. А зоркі беларускай эстрады і аматарскія творчыя калектывы, фіналісты конкурсу «Новыя імёны Беларусі» з нецярпеннем чакаюць сустрэчы з нашымі гасціннымі і ўдзячнымі гледачамі.

Сяргей ГРАШЫЛАЎ, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.