Темы

ФЕРМЕР – ГАСПАДАР НА ЗЯМЛІ

img_1165
М. А. Шаблінскі з сынам Іванам.

У працэсе рэформаў, пачынаючы з 1991 года і па сёння, у раёне былі арганізаваны дзясяткі фермерскіх гаспадарак.

Частка з іх па розных прычынах спыніла сваё існаванне. Але па-ранейшаму на Клічаўшчыне нямала людзей з моцнай сялянскай жылкай. Яны не пасуюць перад цяжкасцямі, шчыруюць ад світання да змяркання, галоўнае для іх – быць гаспадаром на ўласнай зямлі. Штогод у раёне рэгістрыруюцца ўсё новыя фермерскія гаспадаркі.
Яшчэ з 1991 года вядзе сваю дзейнасць сялянская гаспадарка “Зорка” Мікалая Ануфрыевіча ШАБЛІНСКАГА з вёскі Акцябрск. З цягам часу да асноўнай спецыялізацыі “Вырошчванне збожжавых і зернебабовых культур” дабавілася і жывёлагадоўля. У пажыццёвым карыстанні галавы “Зоркі” і яго сям’і 100 га зямлі, а на падворку

В. М. Мацюшонак.
В. М. Мацюшонак.

ўтрымліваецца значны статак кароў. Дарэчы, сумяшчэнне гэтых відаў дзейнасці для фермераў Беларусі — рэдкасць. Няхай сабе звышпрыбытку сям’я не атрымлівае, але свой дабрабыт цалкам забяспечвае сама. І ў харчовую бяспеку краіны яе ўклад важкі. Як расказаў Мікалай Ануфрыевіч, фермерская гаспадарка “Зорка” за 2015 год прадала дзяржаве амаль 47000 літраў малака, а за перыяд са студзеня па кастрычнік гэтага года, больш за 68000 літраў!
Стабільна развіваюцца фермерскія гаспадаркі: “Баярскае” Віталя Міхайлавіча МАЦЮШОНКА з вёскі Паплавы (вырошчванне збожжавых і зернебабовых, 122 га зямлі), “Мёд і не толькі” Уладзіміра Уладзіміравіча НОВІКА з Клічава (вытворчасць мёда, 4 га), “Агнэст” Аляксея Аляксеевіча НЕСЦЯРЭНКІ з пасёлка Ганчанскае (вырошванне пладоў і ягад (журавін), 5 га) і іншыя.
З’яўленне ўсё новых сялянскіх гаспадарак на тэрыторыі раёна – добрая прыкмета часу. Так, толькі год таму створана фермерская гаспадарка “Каўбчанскае” Уладзіміра Уладзіміравіча НЕСЦЯРОВІЧА з а/г. Коўбча, якая спецыялізуецца на вырошчванні бульбы, іншай гародніны.
З канца мінулага года вядзе сваю біяграфію і фермерская гаспадарка “Канстанта арт” Віктара Пятровіча АРЦЕМ’ЕВА, 4

га зямлі якой у вёсцы Канстантоў. Аснова яе – цяплічная гаспадарка (агульнай плошчай 9,5 соткі) з круглагадовым цыклам вырошчвання гародніны. Сваю ідэю гаспадары, а гэта сямейны бізнес, увасабляюць у рамках праекта ЕС/ПРААН, у якім ініцыятыва “Садзейнічанне эканамічнаму развіццю і прадпрымальніцтву праз адраджэнне населенага пункта” атрымала замежнае інвеставанне. З цяпліц гэтай фермерскай гаспадаркі на стол клічаўлян, жыхароў іншых райцэнтраў і буйных гарадоў паступаюць зялёнае пер’е цыбулі, агуркі і памідоры. Прадукцыя гэта экалагічна чыстая, бо вырошчваецца з прымяненнем інавацыйных тэхналогій: на біягумусе (вермікультура чырвоных каліфарнійскіх чэрвяў), без прымянення іншых арганічных і мінеральных угнаенняў, з выкарыстаннем кропельнага паліву.
Ёсць у гаспадароў “Канстанта арт”, а гэта зладжаная каманда адукаванай, прадпрымальнай моладзі, канкрэтныя і рэальныя планы па пашырэнні і развіцці сваёй дзейнасці. Ужо зараз прымаюцца захады па іх рэалізацыі.
Пры ўсіх складанасцях, але фермерства ў раёне атрымалася. Вось і сёлета ў нас арганізавана шэраг новых сялянскіх гаспадарак, землі якіх у наваколлі як аграгарадкоў, таго ж Заполля, так і ў неперспектыўных населеных пунктаў, такіх як Новыя Набаркі. Яны ўпэўнена бяруцца як за традыцыйныя кірункі жывёлагадоўлі, раслінаводства, так і за вырошчванне раней экзатычных для Беларусі культур, тых жа бахчавых. Яны ўпэўнены: “Кожнаму лапіку зямлі патрэбен гаспадар”.

Ніна ІЗОХ. Фота аўтара.

Последние новости

ОБРАЗОВАНИЕ

Преподавание – искусство отдавать

29 марта 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 30 марта

29 марта 2024
Профсоюзы

В Кличеве прошёл профсоюзный правовой приём.

29 марта 2024
Это интересно

За опытом из Омска – в Кличев

29 марта 2024
Судебная экспертиза

Покупка подержанного авто.

28 марта 2024
Охрана природы

Всемирная экологическая акция «Час Земли-2024» пройдет 30 марта

28 марта 2024
Актуально

Спасибо за дружную семью!

27 марта 2024
Кличевщина

Край, дзе пачынаецца Радзіма

27 марта 2024
Правопорядок

Случаи смертельных отравлений алкоголем в 2023 году

26 марта 2024
Официально

Лукашенко рассказал о контактах с Путиным в течение суток после теракта в Подмосковье

26 марта 2024

Рекомендуем

Праздники

Зиму-зимушку проводили, весну красную встретили

20 марта 2024
Актуально

В Кличеве состоялось совместное заседание президиума Кличевского районного Совета депутатов и Кличевского райисполкома

19 марта 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения «Движение по правилам – основа безопасности!»

26 марта 2024
Кличевщина

Важный день в истории

20 марта 2024
Кличевщина

Сёстры Хатыни

22 марта 2024
Актуально

Помним и чтим

20 марта 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

20 марта 2024
Актуально

Наградили лучших членов избирательных комиссий

26 марта 2024