МЫ ПАЗНАЕМ СВОЙ РОДНЫ КРАЙ

Патрыятызм – гэта любоў да сваёй малой радзімы. І каб гэта пачуццё было з чалавекам на працягу  OLYMPUS DIGITAL CAMERAўсяго жыцця, трэба з маленства расказваць дзецям аб гісторыі сваёй шматпакутнай зямлі, яе яскравых падзеях і таленавітых людзях.
Кожны з работнікаў ДУА “Доўгаўскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа” імкнецца да таго, каб падрастаючае пакаленне ведала сваю гісторыю і ганарылася ёю. Дзеля гэтага мы праводзім шматлікія мерапрыемствы, конкурсы і віктарыны са школьнікамі і выхаванцамі дзіцячага сада. Але больш за ўсё дзецям падабаюцца турыстычныя паходы па памятных мясцінах Клічаўшчыны, якія сталі ў нашай школе традыцыйнымі. Яны дазваляюць школьнікам праверыць сябе і бліжэй пазнаёміцца з краем, а таксама даюць магчымасць праявіць навыкі на абласных турслётах, адзін з якіх з удзелам нашых рабят адбыўся ў маі 2016 года.
А новы навучальны год пачаўся для старшакласнікаў, выхаванцаў аб’яднання па інтарэсах “Турызм і спартыўнае  OLYMPUS DIGITAL CAMERAарыентаванне”, водным паходам на байдарках. У рамках рэспубліканскай акцыі “Зорны паход” мы разам з Ігарам Мікалаевічам Журбо, настаўнікам фізпадрыхтоўкі, і навучэнцамі школы праплылі па жывапісных мясцінах ракі Друць маршрутам “Вёска Ядраная Слабада – вёска Брылёўка”.
Галоўнай мэтай воднага паходу было не толькі развіццё ў выхаванцаў навыкаў кіравання байдаркамі, арыентавання на незнаёмай мясцовасці, але і наведванне мясцін, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Наш паход пачаўся з наведвання памятнага знака ахвярам – спаленым жыхарам вёскі Доўгае ў той бязлітасны час. Таксама мы наведалі магілу невядомага салдата, пахаванага паміж вёскамі Ядраная Слабада і Слабодка. Вучні даведаліся аб падрабязнасцях ваенных па-дзей у гэтых мясцінах, прыкладах мужнасці і стойкасці нашых людзей у гады вайны.
Мы разам з вучнямі ставім перад сабой вялікую мэту – скласці малы гістарычны зборнік памятных мясцін Доўгаўскага сельсавета, у які ўвойдуць шматлікія месцы рознага часу. А ў гэтым нам дапамогуць пешыя і водныя турпаходы.

Васіль АЛЬШЭЎСКІ,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ДУА
“Доўгаўскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа”.
Фота з архіва школы.

Последние новости

Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024