ЛІЧБЫ, ЗНІТАВАНЫЯ З ДУШОЙ

Кожны  год  30 чэрвеня  ў  Рэспубліцы  Беларусь  адзначаецца  дзяржаўнае  свята — Дзень  эканаміста.  Ён  зацверджаны  Указам Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь  №  35  ад  2 лютага  2000  года.

Эканамісты  патрэбныя  самым  розным  арганізацыям – ад невялікіх  фірмаў  да  найбуйнейшых  банкаў.  Нам  тут  не  хопіць  ніякага  месца,  каб  пералічыць  усе  спецыялізацыі  ў  галіне  фінансаў  і  крэдыту,  камерцыі,  бухгалтарскага  ўліку  і  аўдыту,  якія  заключае  ў  сабе  кваліфікацыя  «эканаміст».
Неаспрэчна,  прадстаўнік  гэтай  прафесіі  з’яўляецца  адным  з самых  важных   спецыялістаў  на  любой  вытворчасці.   Ні  адно  прад-прыемства  ці  гаспадарка  не  могуць  весці  сваю  дзейнасць,  немаючы  бізнес-плана  і  эканамічных  разлікаў.  Менавіта  гэты  супрацоўнік  задае  вектар  руху  сумесным  намаганням  усіх  працаўнікоў.  Пра  асабістыя  і  прафесійныя  якасці  прадстаўнікоў  гэтай  даволі  распаўсюджанай  прафесіі  найбольш  дакладна  выказаўся  Джон  Кейнс: «Для  вывучэння  эканамічнай  тэорыі  не  патрабуецца  якога-небудзь  асаблівага  дару. Аднак  прафесійны  эканаміст  павінен  валодаць  рэдкай  камбінацыяй  здольнасцей.  Ён павінен  быць  матэматыкам,  гісторыкам,  філосафам,  дзяржаўным  дзеячам – у  некаторай  ступені».
У  ДЛГУ “Клічаўскі  лясгас”  працуе  цэлы  планава-эканамічны  аддзел,  які  апошнія  тры  гады  ўзначальвае  Святлана  Уладзіміраўна  Кавалёнак.  У  свой  час  яна  паспяхова  скончыла  Горацкую  сельскагаспадарчую  акадэмію  і  пачынала  сваю  працоўную  біяграфію  на  пасадзе  бухгалтара  ў  СВК  “Калгас  “Нясята”.  У  лясгасе  з  2005  года. Уменне  аналізаваць  вялікі  аб’ём  інфармацыі,  добрая  памяць,  высокая  канцэнтрацыя  ўвагі,  цярпенне,  камунікабельнасць,  арганізатарскія  здольнасці — акурат  тыя  якасці,  якія  дазволілі  кіраўніцтву  прадпрыемства  назначыць  Святлану  Уладзіміраўну  начальнікам  планава-эканамічнага  аддзела.
–  Задача  нашага  аддзела — правільная  расстаноўка   прыярытэтаў  і  мэты,  каб  атрымаць максімальны  прыбытак  з  найменшымі  стратамі, – за-значае  Святлана  Уладзіміраўна
— Акрамя  мяне  ў  аддзеле  яшчэ  тры  чалавекі:  Вольга  Аляксандраўна  Сізікава,  вядучы  эканаміст  па  заработнай  плаце,  Кацярына  Нефанцьеўна  Ачыновіч,  эканаміст  па  бюджэце,  Наталля  Пятроўна  Бусел,  эканаміст  па  цэнах.  Мы  складаем  бізнес-план  прадпрыемства,  ажыццяўляем эканамічны аналіз  гаспадарчай  дзейнасці,  распрацоўваем  мерапрыемствы  па  забеспячэнні рэжыму  эканоміі,  павышэнні  эфектыўнасці  работ,  па  выяўленні  рэзерваў,  папярэджанні  страт  і  непрадукцыйных  выдаткаў,  больш  рацыянальным  выкарыстанні  ўсіх  відаў  рэсурсаў. Выконваем  разлікі  па  матэрыяльных,  працоўных  і фінансавых  выдатках. Словам,  трымаем  руку  на  пульсе  часу  і  стабільнай  працы  прадпрыемства.

На  здымку:  (злева направа):  К. Н. Ачыновіч,  Н. П. Бусел,  С. У. Кавалёнак.

Своеасаблівы  юбілей  адзначае  сёлета  эканаміст  Галіна  Аляксандраўна  Тарасевіч (Драко).
Роўна  45 гадоў  гэта  сціплая  жанчына  працуе  ў  аддзеле  адукацыі,  спорту  і  турызму  райвыканкама.  Усё  яе  жыццё  звязана  з  эканомікай.  Адразу  пасля  школы  паступіла  ў  адзін  з  самых  прэстыжных  інстытутаў  краіны – Мінскі  інстытут  народнай  гаспадаркі.  А  пакуль  вучылася  завочна,  то  працавала  настаўніцай  у  пачатковай  школе  вёсак  Патока  і  Турчылоў.  На  нейкі  момант  нават  падумала,  што  напэўна   педагогіка  яе  прызванне.  Але  жыццё  ўсё  расставіла  па  сваіх  месцах.  Паколькі  па  натуры  яна  чалавек  абавязковы  і  дапытлівы,  то  і  ў  прафесіі  не  адстае ад  веянняў  часу   і  дасканала  разбіраецца  ва  ўсіх  аспектах  і  нюансах.
Мала  валодаць  пэўным  багажом  ведаў,  трэба  ўмець  іх  перадаць  іншым.  У  яе  ёсць  такі  талент.  А  паколькі  Галіна  Аляксандраўна   належыць  да  высокакласных  прафесіяналаў,  то яе веды,  жыццёвы  і  прафесійны  вопыт  і  сёння  вельмі  запатрабаваныя.   Яна  шчодра  дзеліцца  вопытам,  навучае  моладзь  азам  эканамічнай  справы,  у  якой  ёсць  свая  спецыфіка.
Мы  сустрэліся  з  ёй  у  раённай  бібліятэцы.  Вось  ужо  45  гадоў  яна  нязменны  падпісчык  раённай  газеты  і  чытач  бібліятэкі.  Нягледзячы  на  дрэнны  зрок,    па-ранейшаму  з  задавальненнем  чытае  гістарычныя  і  дэтэктыўныя  раманы,  аповесці  і  расказы  і  не  ўяўляе  жыцця  без  чытання.  З  ранняга  дзяцінства  прывучыла  да  чытання  ўнука  Уладзіслава.  Сёння  малады  чалавек  перайшоў  на  6-ы  курс  Мінскага  медінстытута,  радуе  бабулю  добрай  вучобай  і  цёплымі  адносінамі.

Аліна  Суднік.

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024
Официально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения пройдёт 26 апреля

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024

Рекомендуем

ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024