ПАМЯЦЬ І ГОРДАСЦЬ У СЭРЦАХ ПАКАЛЕННЯЎ

З  ранняга  дзяцінства  і  да  глыбокай  старасці  чалавек  кроўна  звязаны  са сваёй  радзімай.  Яе  шлях  і  лёс – гэта  шлях  і  лёс  кожнага  з  нас.  І  ўсё  жыццё  мы  пазнаём  і  адкрываем  яе  для  сябе.  А  пачынаецца  ўсё  з  дзяцінства  і  са школьнай  парты. Выхаванне  грамадзянскасці,  патрыятызму,  любові  да  Радзімы  і  народу  найбольш  плённа  здзяй-сняецца  праз  краязнаўства.
Патрыятычнае  выхаванне   моладзі – адно  з  важнейшых  кірункаў  работы  камуністаў Клічаўскай  раённай  арганізацыі  КПБ.  Сваю  работу  яны  ладзяць  сумесна  з  раённым  краязнаўчым  музеем,  Цэнтрам  дзіцячай  творчасці,  раённым  Саветам  ветэранаў,  установамі  адукацыі  і  іншымі  арганізацыямі  раёна.  Напрацягу  ўсяго  мінулага  года  праведзены  цыклы  мерапрыемстваў,  прысвечаных  70-годдзю  Вялікай  Перамогі,  у  тым  ліку  сустрэчы  ветэранаў  Вялікай Айчыннай  вайны,  дзяцей  вайны  з  сённяшнімі  навучэнцамі  УА  “Клічаўскі  дзяржаўны  аграрна-тэхнічны  каледж”,  вучнямі  гарадскіх  і  сельскіх  школ  раёна.
Патрыятычнае  выхаванне – працэс  пастаянны,  мэтанакіраваны. Вось  і  добрыя  справы  камуністаў  маюць  працяг.  Адна  з  апошніх  ініцыятыў –  правядзенне  са  школьнікамі  гісторыка-патрыятычных  веласіпедных  вандровак  па   роднай  Клічаўшчыне.  Першай  “ластаўкай”  праекта  камуністаў стала  мерапрыемства,  арганізаванае  разам  з  пошукавым  атрадам  “Ольса”,  краязнаўчым  музеем  для  вучняў  СШ  №2 горада  Клічава,  якое  падтрымала  і  школьная  пярвічная  арганізацыя  РГА  “Белая  Русь”.
У  падарожжы  прынялі  ўдзел  старша-класнікі,  вучні  9-10  класаў.  Нашы  клічаўскія  дзеці  рабілі  ў  гэты  дзень  для  сябе  сапраўдныя  адкрыцці  на  вуліцах  роднага  горада  і  яго  наваколлі.  Гісторыя   ажыла,  наблізілася,  болем  адазвалася ў  іх  сэрцах.  Аказваецца,  яна  не  застылая,  а  жывая,  частка  жыцця  іх  бабуль  і  дзядуль,  суседзяў,  жыхароў  горада.  Так,  гэтыя  дзеці  тут  выраслі,  але  цяпер  нібы  новымі  вачамі  зірнулі  на  помнікі  Вялікай  Айчыннай  вайны.  Толькі  на  гарадской  вуліцы  Пралетарскай  іх  некалькі:  помнік ахвярам фашызму,  мірным  грамадзянам  Клічава,  расстраляным  у  гады  Вялікай  Айчыннай  вайны  (побач  з  гарад-ской  аўтастанцыяй);  помнік  членам  экіпажу  савецкага  бамбардзіроўшчыка     ІЛ-4  17-га  гвардзейскага  бамбардзіровачнага  авіяпалка  авіяцыі  дальняга  дзеяння,  загінуўшым пры  выкананні  баявога  задання  27  кастрычніка  1943  года  каля  вёскі  Мяжное  Клічаўскага  раёна    борт-радысту,  гвардыі  старшыні  Хайлову  Вячаславу  Іванавічу  і  паветранаму  стралку,  гвардыі  малодшаму  сяржанту  Хакіму  Халідавічу Мазуфараву;  воінам  і  партызанам,  загінуўшым  у  гады  Вялікай  Айчыннай   вайны  і  захароненым  у  брацкай  магіле                      г.  Клічава ў  1944  годзе; помнік  сям’і  былога  старшыні  Клічаўскага  падпольнага  райвыканкама  П.М.  Вікторчыка,  расстралянай  у  1942  годзе  (каля  дзіцячай  школы мастацтваў  горада  Клічава).
Каля  кожнага  з  помнікаў  найцікавейшы  аповед  з  фактамі,  лічбамі,  праз  успаміны і  лёсы  сваіх  блізкіх,  карэнных  клічаўлян    правяла  член  пошукавага  атрада  “Ольса”,  гісторык  і  краязнаўца  Лілія  Іванаўна  Счыслёнак.  Для  сённяшніх  падлеткаў  многія  факты  зверстваў  фашыстаў  былі  проста  шакіруючымі.  Нават  немагчыма  ўявіць  ні  даросламу,  ні  дзіцяці,  што  ў  адзін  момант  у  Пятра  Мацвеевіча  Вікторчыка  не  стала  адразу  жонкі  і  сямёра  дзяцей,  малодшаму  з  якіх  было  толькі  два  гадочкі.  Іх  не  толькі  забілі,   але  і  здзекваліся  над  імі  пасля  смерці.
Не  менш   кранаючым  і  балючым  было  наведванне  помніка  зверскі  знішчаным    300  яўрэям  Клічава,  расстраляным  14  кастрычніка  1941  года  каля  вёскі  Паплавы.  Аб  той  жудаснай  трагедыі  на  ўскрайку  паплаўскага  лесу  расказала  дзецям   Лілія  Міхайлаўна  Жаўняк,  сакратар  Клічаўскай  раённай  арганізацыі  КПБ.
Дзеці  былі  ўражаны,  узрушаны.  Яны  так  глыбока  зразумелі  каласальнасць  разбуральнай  сілы  фашызму.  Кожны  хацеў  высказацца:
– Тое,  што  фашысты  рабілі  на  нашай  зямлі,  забыць  і  дараваць  нельга.
– Патрэбна  ўмець  размежаваць  паняцці  “фашызм”  і  “нямецкая  нацыя”. Сёння  мы  жывем  у  іншых  рэаліях.  Трэба  кожнаму  пастарацца зрабіць  усё  неабходнае,  няхай  толькі  тое,  што  ад  яго  залежыць,  каб  карычневая  чума  зноў  не  ўспыхнула.

Ніна  ІЗОХ.
Фота  Наталлі  КНІГА,  члена  аб,яднання  “Белая  Русь”, удзельніцы  велаэкскурсіі.

Последние новости

Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии на 27 апреля

26 апреля 2024
80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

На Кличевщине идут выплаты к 9 Мая

26 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Под чернобыльским крылом

26 апреля 2024
Общество

Дороги, колодцы и человеческое участие

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Лёгкая атлетика ищет таланты

25 апреля 2024
Актуально

С 1 мая 2024 года увеличивается размер БПМ

25 апреля 2024
Официально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения пройдёт 26 апреля

24 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024